Андрат
А́ндрат (англ.: Andrott, Androth, малаялам ആന്ധ്രോത് ) — найбуйнейшы востраў у групе Лакадыўскіх астравоў. Уваходзіць у склад Лакшадвіп, саюзнай тэрыторыі Індыі. Плошча сушы - 4,98 км². Насельніцтва (2014 г.) - 11 464 чал.
Андрат | |
---|---|
англ. Andrott, Androth, малаялам ആന്ധ്രോത് | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 4,98 км² |
Насельніцтва | 11 464 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 2 302,01 чал./км² |
Размяшчэнне | |
10°48′39,60″ пн. ш. 73°40′43,80″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Востраў Андрат мае каралавае паходжанне, з'яўляецца часткай аднайменнага атола. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Перыяд з сакавіка да мая найбольш спякотны, калі сярэдняя тэмпература дасягае 25°C - 35°C. С сярэдзіны мая да сярэдзіны верасня ідуць сезонныя дажджы, з-за моцных штармоў забараняецца выводзіць лодкі за межы лагуны.
Андрат злучаны з Кочы і Мінікоем марскім транспартам. На востраве дзейнічаюць 10 адукацыйных устаноў, у тым ліку ўніверсітэцкі цэнтр, шпіталь, база ВМФ Індыі. З-за недахопу эектрычнасці яе выкарыстанне абмежавана некалькімі гадзінамі ў дзень.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт
- Турыстычная інфармацыя Архівавана 31 снежня 2016.
- База ВМФ Індыі