Андрацэнтрызм (ад грэч. ἀνήρ — мужчына) — практыка, культурная традыцыя, якая свядома ці несвядома зводзіць агульначалавечую суб’ектыўнасць (агульначалавечыя суб’ектыўнасці) да адзінай мужчынскай нормы, і якая рэпрэзентуеца як універсальная аб’ектыўнайсць. У гістарыяграфіі тэрмін выкарыстоўваецца тэарэтыкамі і прадстаўнікамі гендарнага падыходу, якія лічаць «традыцыйнае» ўяўленне пра гісторыю андрацэнтрысцкім, так як паказвае ў якасці дзеючых асоб толькі мужчын, адводзячы жанчынам ролю, «суб’ектаваную» ў адносінах да агульначалавечай (мужчынскай) нормы.