Андрэа Мелдола (італ.: Andrea Meldolla), вядомы як Андрэа Ск'явонэ ці проста Ск'явонэ, гэта значыць «далмацін», «славянін» (італ.: Andrea Schiavone, Il Schiavone, харв.: Andrija Medulic, паміж 1510 і 1515, Дзара, Далмацыя — 1 снежня 1563, Венецыя) — італьянскі жывапісец і гравёр венецыянскай школы.

Андрэа Мелдола
Фатаграфія
Андрэа Мелдола ў Задры, Харватыя
Імя пры нараджэнні Andrija Medulic
Дата нараджэння паміж 1510 і 1515
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 1563(1563-12-01)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, фрэскіст, рысавальнік, майстар афорту, графік
Уплыў Джарджонэ[1] і Тыцыян[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Зварот Святога Паўла, Венецыя
Святое сямейства са Святой Кацярынай, 1552, Вена.

Біяграфія і творчасць правіць

 
Вянчанне цёрнам, гравюра Ск'явонэ па карціне Тыцыяна

Сын гарнізоннага камандзіра ў горадзе Дзара (харвац. Задар) у Венецыянскай Далмацыі, сям'я паходзіла з гарадка Мелдола ў Эміліі-Раманьі. Вучыўся ў Дзары і Венецыі. Склаўся пад уплывам Парміджаніна і італьянскага маньерызму, пасля выпрабаваў уздзеянне Тыцыяна і Тынтарэта (некалькі яго карцін прыпісваліся апошняму).

Спадчына правіць

Фрэскі працы Скв'явонэ ў венецыянскім Палацца Дожаў былі ў 1574 знішчаны пажарам. Яго жывапіс і гравюры прадстаўлены ў буйных музеях Еўропы і ЗША, адна з карцін — «Лот з дачкамі» — захоўваецца ў Дзяржаўным Эрмітажы.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 20 ліпеня 2023.

Літаратура правіць

  • Fröhlich-Bum L. Andrea Meldolla, genannt Schiavone. Wien: F. Tempsky, 1913
  • Uvodić A. Andrija Medulić, nazvan Schiavone: dalmatinski slikar XVI. stoljeća Split: Galerije umjetnina Primorske banovine, 1934.
  • Richardson F.L. Andrea Schiavone Oxford: Clarendon Press; New York: Oxford UP, 1980.

Спасылкі правіць