Венецыянская школа жывапісу
Венецыянская школа жывапісу — адна з галоўнейшых італьянскіх жывапісных школ. Найбольшае развіццё атрымала ў XІV—XVIІІ стст. Для гэтай школы жывапісу ўласціва перавага маляўнічых пачаткаў, яркіх каларыстычных рашэнняў, дэкаратыўных арнаментаў, паглыбленае валоданне пластычна выразнымі магчымасцямі алейнага жывапісу. На пачатку ў ёй спалучаліся гатычныя і візантыйскія традыцыі. У 15 стагоддзі ўзнікаюць рэнесансныя тэндэнцыі, узмоцненыя фларэнційскім уплывам. Найбольшага росквіту школа дасягнула ў 1-й палове 16 стагоддзя (Джарджонэ, Тыцыян). У 17 стагоддзі школа перажывала спад. Новы яе росквіт выявіўся ў манументальна-дэкаратыўным і жанравым жывапісе (гл.ведута).
Прадстаўнікі
правіцьВылучаюць наступных яркіх прадстаўнікоў школы:
- Паала Венецыяна
- Ларэнца Венецыяна
- Стэфана дзі Сант Аньезэ
- Даната Венецыяна
- Катарына Венецыяна
- Нікола Семітэкола
- Якабела Альберэньё
- Нікола дзі П'етра
- Якабела дэль Ф'ёрэ
- Мікеле Джамбона
- Дзаніна дзі П'етра
- Якапа Беліні
- Антоніа Віварыні
- Барталамеа Віварыні
- Джэнціле Беліні
- Джавані Беліні
- Антанела да Месіна
- Карла Крывелі
- Альвізэ Віварыні
- Ладзара Бастыяні
- Карпача
- Чыма да Канельяна
- Тыцыян
- Джарджонэ
- Пальма Векіа
- Ларэнца Лота
- Себасцьяна дэль П’ёмба
- Якапа Басана
- Тынтарэта
- Паала Веранезэ
- Баніфача Веранезэ
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- БЭ ў 18 тамах. Т.4, Мн., 1997, С.86
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Венецыянская школа жывапісу