Джавані Беліні (італ.: Giovanni Bellini; каля 1430—1433, Венецыя — 1516, Венецыя) — італьянскі мастак венецыянскай школы жывапісу.

Джавані Беліні
італ.: Giovanni Bellini
Фатаграфія
Партрэт Джавані Беліні ў 1-м выданні «Жыццяпісаў» Джорджа Вазары
Дата нараджэння каля 1430[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 1516(1516-11-29)[4][5][…], 26 лістапада 1516(1516-11-26)[6] ці 29 лістапада 1516[7]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Якапа Беліні
Род дзейнасці мастак, ілюмінатар рукапісаў, рысавальнік
Жанр гістарычны жывапіс
партрэт
Мастацкі кірунак Венецыянская школа жывапісу
Уплыў Андрэа Мантэнья
Уплыў на Джарджонэ і Тыцыян
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малодшы брат Джэнціле Беліні.

Біяграфія

правіць

Джавані Беліні нарадзіўся ў 1430 годзе, верагодна, у Венецыі, (па іншых звестках — у 1426 годзе). Сын Якапа Беліні (14001471), у майстэрні якога разам з братам Джэнціле Беліні пачаў навучанне жывапіс у і ўласную кар’еру мастака.

Маляваў партрэты і розныя рэлігійныя кампазіцыі. Раннія працы Джавані Беліні створаны пад уплывам яго швагра Мантэньі.

Асабісты стыль Джавані выпрацаваўся ў 70-я гады XV стагоддзя («Мадонна пад дрэвам», 1487, «Мадонна са святымі», 1488).

З карціны «Мадонна са святымі» (1505) пачынаецца апошні перыяд творчасці мастака 1505. У канцы жыцця Беліні стаў лепшым жывапісцам пейзажаў. Альбрэхт Дзюрэр пісаў пра яго ў 1506 годзе: «Ён вельмі стары, але ён усё яшчэ найлепшы мастак».

Джавані Беліні быў настаўнікам Джарджонэ і Тыцыяна.

Памёр Дж. Беліні ў 1516 годзе ў Венецыі.

Творчасць

правіць
 
«Мадонна», 148090 гг.
 
Джавані Беліні. Паліпціх Св. Вінцэнта Ферэрскага. 1465 г. Венецыя, ц. Санці Джавані э Паола.

Стыль Джавані Беліні вагаўся ад статычнага манеры венецыянскіх прац сярэдзіны XV стагоддзя да гармоніі і хараства прац эпохі Высокага Адраджэння, як, напрыклад, у алтары Царквы Святога Захарыя, Венецыя (1505). Мастак увёў мяккія тоны, гармонію ў кампазіцыю і выкарыстоўваў светлыя колеры, што значна паўплывала на наступнае пакаленне жывапісцаў. На самога ж мастака, як лічыцца, паўплывала галандская школа з яе сканцэнтраваннем на дэталях. Гэты ўплыў адначасова не прыводзіць мастака да эклектызму, яму ўдаецца вельмі гарманічна спалучаць лепшыя дасягненні сучасных яму выяўленчых школ.

У Джавані Беліні разнастайная тэматыка, нямала Мадонна. Выдатная навацыя — увядзенне ў карціну пейзажу, прычым не звязанага з асноўным сюжэтам мастацкага твора. Творы мастака — эмацыйныя, але вельмі мяккія, дораць адчуванне спакою і ласкі.

Мастак пісаў пераважна алейнымі фарбамі, а не тэмперай. Менавіта з сяр. 70-х гг. XV стст. Джавані авалодаў новай для Венецыі тэхнікай алейнага жывапісу. Каларыт майстра набыў насычанасць і цеплыню. Творы Джавані Беліні (Мадонны, алтарныя абразы, сцэны з Евангелля на фоне пейзажу, алегорыі і партрэты) адрозніваюцца спакойнай веліччу, глыбінёй пачуцця і паэтычнасцю.

Як афіцыйны мастак Венецыянскай рэспублікі, маляваў партрэты дожаў, якія ўзначальвалі ўрад. Пасля смерці Джавані Беліні гэту пасаду атрымаў Тыцыян Вечэліа.

Але драматычныя творы сустракаюцца і ў яго творчасці: «П'ета з двума анёламі» Берлін, «Сыны п'янага Ноя хаваюць ад Хама аголенае цела бацькі» Безансон, Францыя і г.д. Але ён больш майстар гармоніі, паэтычнага настрою, музычных акордаў, так звярталіся вучню Джарджонэ з Кастэльфранка (каля 1478—1510).

Мадонна з грэчаскім надпісам

правіць
 
Мадонна з грэчаскім надпісам.

Для рэлігійнага жывапісу Беларусі цікава спроба Беліні выкарыстоўваць дасягненні Візантыі ў сваім творы «Мадонна з грэчаскім надпісам» Мілан, Брэра. Вядома, што візантыйскія грэкі пастаянна эмігрыравалі ў Італію і Венецыі. Прывозілі яны свае абразы, якія захоўвалі старажытныя, непрыгожыя італьянцам каноны (пляскатасць, суровасць вобразаў, знакавае адлюстраванне асяроддзя замест рэальнага, падпарадкаванне старажытным аўтарытэтам, адмова ад пошукаў новага). Майстры Венецыі пакінулі ўсё гэта ў мінулым і звярнуліся да прывабнай рэальнасці. Джавані жа ўспомніў старажытныя каноны (сумная Багародзіца, фон без пейзажаў, аднастайныя фарбы), але шмат і новага. Ні адзін сучасны майстру грэк не змог бы так намаляваць зморшчыны адзення Хрыста ці твар маленькага Хрыста. Прызначэнне вобраза праваслаўным пацвярджае і грэчаскі надпіс зверху, як на іконе, якія і даў пазней назву твору.

Мастак-гуманіст, Джавані Беліні выступае як смелы наватар, творчасць якога падводзіць венецыянскіх майстроў да росквіту Высокага Адраджэння, такім чынам Беліні зрабіў венецыянскую мастацкую школу лепшай у эпоху Рэнесансу і адной з галоўных у заходнім мастацтве.

Выбраныя творы

правіць
 
П’ета, рысунак, Уфіцы, Фларэнцыя
 
П’ета, Берлін
 
Хрыстос нясе крыж, Музей Гарднер, Бостан, ЗША
  • Дабравешчанне. Галерэя Акадэміі, Венецыя
  • Мадонна з немаўлём, Метраполітэн-музей
  • Мадонна з немаўлём, Музей мастацтваў імя Багдана і Варвары Ханенкаў, Кіеў
  • Мадонна з немаўлём, Бразілія
  • Мадонна з немаўлём (Мадонна Кантарыні), Галерэя Акадэміі, Венецыя
  • Мадонна з немаўлём (Мадонна дэльі Альберэці), Венецыя
  • Стрэчанне, Мастацка-гістарычны музей, Вена
  • Стрэчанне, Галерэя Кверыні Стампалья
  • Хрыстос нясе крыж, Музей Гарднер, Бостан, ЗША
  • Маленне аб чашы, Нацыянальная галерэя, Лондан
  • Св. Іеранім, Уфіцы, Фларэнцыя
  • Адсечаная галава Яна Хрысціцеля, Музей Цывіка, Пезара
  • Кроў Хрыста Заступніка, Нац. галерэя, Лондан
  • Мадонна з грэчаскім надпісам, Брэра, Мілан
  • Праабражэнне Гасподняе, Кападзімонтэ, Неапаль
  • П’ета (Аплакванне Хрыста), Галерэя Акадэміі, Венецыя
  • П’ета (Аплакванне Хрыста), рысунак, Уфіцы, Фларэнцыя
  • П’ета (Аплакванне Хрыста), Музей Польдзі Пецолі, Мілан
  • П’ета (Аплакванне Хрыста), Акадэмія Карара, Бергама
  • П'єта (Оплакування Христа), Берлін
  • Пала дзі Сан Дзакарыя, Венецыя
  • П’яны Ной і тры сыны, Безансон, музей мастацтваў, Францыя
  • Паліпціх Сан Вінчэнца Ферэр
  • Святая алегорыя. Уфіцы, Фларэнцыя
  • Экстаз Францыска Асізскага, калекцыя Фрык, ЗША
  • Святая гутарка, Галерэя Акадэміі, Венецыя
  • Пала Барбарыга, Мурана
  • Пала дзі Пезара, Музей Цывіка, Пезара
  • Пала дзі Пезара, П’ета, Пінакатэка, Ватыкан
  • Пала дзі Сан Джобэ
  • Партрэт кандацьераў
  • Партрэт невядомага
  • Дож Леанарда Ларэдан

Абраная галерэя твораў

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Giovanni Bellini Праверана 15 мая 2023.
  2. а б http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=Giovanni+Bellini&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500019244
  3. а б RKDartists
  4. Giovanni Bellini // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Giovanni Bellini // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. BeWeB Праверана 7 ліпеня 2020.
  7. The Fine Art Archive

Літаратура

правіць
  • Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.
  • Гращенков В. Н. Портреты Джованни Беллини // От эпохи Возрождения к двадцатому веку. М., 1963 (руск.)
  • Лазарев В. Н. Джованни Беллини // Старые итальянские мастера. М., 1972 (руск.)
  • Вазари Джорджо. Жизнеописания наиболее знаменитых живописцев, ваятелей и зодчих. М., 1994. Т. 2. (руск.)
  • Муратов П. П. Образы Италии. М., 1994 (руск.)
  • Pallucchini R. Giovanni Bellini, 1959 (італ.)
  • Heinemann F. Giovanni Bellini e Belliniani. 1962. V. 2 (італ.)
  • Huse N. Studien zu Giovanni Bellini. Berlin; New York, 1972 (італ.)
  • Haber, John. Nature, Artifice, and Intepretation (англ.)
  • Stokstad, Marilyn, Art History, Second Edition, 2002 (англ.)

Спасылкі

правіць