Чынквечэнта
Чынквечэ́нта (італ.: cinquecento — літар. пяцьсот, а таксама 1500-я гады) італьянская назва XVI стагоддзя. Гісторыкамі мастацтва і культуры выкарыстоўваецца для абазначэння пэўнага перыяду ў развіцці італьянскага мастацтва Адраджэння — перыяду канца Высокага Адраджэння і Позняга Адраджэння. Тым часам працавалі найвялікшыя майстры Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль Санці і Тыцыян, пры жыцці празваныя сучаснікамі «боскімі»; а таксама Веранезэ і Цінтарэта, чыя творчасць адносіцца да Позняга Адраджэння, заключнаму перыяду ў гісторыі італьянскага Рэнесансу.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Чынквечэнта — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі