Ларэнца Венецыяна

Ларэнца Венецыяна (італ.: Lorenzo Veneziano; працаваў у 1356—1372 гадах у Венецыі, Падуі, Балонні) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік готыкі. Магчыма, брат жывапісца П’етра і дзядзя Нікола дзі П’етра; вучыўся ў Паала Венецыяна. На фарміраванне яго манеры маглі паўплываць мастакі Джавані да Балоння і Гвар’ента. Напісаў фрэску «Марыя з немаўлём, святымі і данатарамі» ў царкве Санта-Анастазія ў Вероне і паліпціх Даменіка Ліёна (1357—1359, Галерэя Акадэміі, Венецыя), «Містычныя заручыны Святой Кацярыны» (1359, Галерэя Акадэміі, Венецыя).

Ларэнца Венецыяна
Дата нараджэння 1336
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1379
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы