Андрэа Шушняра (харв.: Andrea Šušnjara; нар. 26 лютага 1987, Спліт, Харватыя) — харвацкая фолк- спявачка, прадстаўніца Харватыі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2009»[1].

Андрэа Шушняра
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 26 лютага 1987(1987-02-26) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры фолк
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На песенным конкурсе Андрэа разам з Ігарам Цукровым выканала песню «Lijepa Tena» (з харв. — «Прыгожая Тэна»). Магчымасць удзельнічаць у «Еўрабачанні» дуэт атрымаў пасля перамогі на фестывалі «Dora 2009», які з’яўляецца таксама нацыянальным адборачным конкурсам для «Еўрабачання». У фінале спявачка набрала 45 балаў і фінішавала 18-й.

Раней Шушняра спрабавала ўзяць удзел на «Еўрабачанне 2004», але на адборы заняла толькі 2-е месца, саступіўшы Івану Мікулічу.

З 2010 года прымае ўдзел у мясцовым фальклорным ансамблі «Magazin[en]»[2].

Зноскі

  1. "In pics: Eurovision finalists getting ready". CBBC. 15 May 2009. Праверана 24 January 2011. Croatia will be represented by two singers called Igor Cukrov and Andrea Šušnjara.
  2. Nova fruzura za novi početak: Andrea Šušnjara snimila prvi singl (харв.)(недаступная спасылка). Jutarnji list (30 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 29 October 2013. Праверана 1 January 2013.