Андрэй Анатолевіч Рыбакоў
Андрэй Анатолевіч Рыбакоў (4 сакавіка 1982 у Магілёве) — беларускі цяжкаатлет.
![]() | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Андрэй Анатолевіч Рыбакоў |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка |
Нарадзіўся |
4 сакавіка 1982 (39 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах Рыбакоў атрымаў срэбны медаль у мужчынскай вагавай катэгорыі да 85 кг. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне ён зноў атрымаў срэбны медаль у той жа катэгорыі. Але паўторнае даследаванне яго допінг-пробы выявіла забароненыя рэчывы: дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і станазалол. 26 кастрычніка 2016 Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў аб пазбаўленні яго (сярод дзевяці спартсменаў) медалёў летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне за ўжыванне допінгу.
Чэмпіён Беларусі 2012 года ў катэгорыі да 94 кг. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі да 85 кг, дзе не паказаў значных вынікаў [1].
Рыбакову належаць сусветныя рэкорды ў катэгорыі да 85 кг: у рыўку — 187 кг (ЧС, Чыянгмай, 2007) і па суме рыўка і штуршку — 394 кг (АГ, Пекін, 2008)[2]. Рэкорд па суме перасягнуты іранцам Кіянушам Растамі ў 2016 г.
Зноскі
- ↑ Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол
- ↑ Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі Сусветныя рэкорды. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 4 сакавіка 2012.(англ.)