Андрэй Андрэевіч Бойка
Андрэй Андрэевіч Бойка (нар. 16 чэрвеня 1967, в. Дуброва, Гомельская вобласць) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў, фізікі цвёрдага цела, оптыкі. Доктар тэхнічных навук (Расія, 2014; Беларусь, 2015), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1996), дацэнт (2010).
Андрэй Андрэевіч Бойка | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (2014) і кандыдат фізіка-матэматычных навук (1996) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (спецыяльнасць «Фізіка» (1991; аспірантура, 1995), Інстытут хіміі сілікатаў імя І. В. Грабеншчыкова РАН (дактарантура, 2009).
Працаваў у СШ № 24 г. Гомель (1990—1991, настаўнік інфарматыкі), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1991—1996), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 1996, энергетычны факультэт, кафедра фізікі, дацэнт, з 2007 — прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: фізікахімія золь-гель працэса; матэрыялазнаўства неметалічных матэрыялаў.
Бібліяграфія
правіць- Золь-гель синтез оптически активных неорганических оксидных материалов : диссертация … доктора технических наук : 05.17.11 : защищена 24.09.2013 : утверждена 11.03.2014 / Бойко Андрей Андреевич. — Санкт-Петербург, 2013.
- Влияние ионов церия на свойства гельных кварцевых стекол для оптических светофильтров : диссертация … кандидата физико-математических наук : 01.04.07 ; 01.04.05 / Бойко Андрей Андреевич. — Гомель, 1996.
- Золь-гель синтез оптического кварцевого стекла / Е. Н. Подденежный, А. А. Бойко. — Гомель, 2002.