Андрэй Нэстасэ
Андрэй Нэстасэ (малд.: Andrei Năstase; нар. 6 жніўня 1975, Мындрэшць, Целянешцкі раён, Малдаўская ССР, СССР) — малдаўскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Старшыня партыі Платформа «Годнасць і праўда».
Андрэй Нэстасэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
малд.: Andrei Năstase | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрые Лянкэ | ||||||
Пераемнік | Sergiu Pușcuța[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Alexandru Jizdan[d] | ||||||
Пераемнік | Pavel Voicu[d] | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Ion Ceban[d] | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Vasile Năstase[d] | ||||||
Нараджэнне |
6 жніўня 1975[1] (48 гадоў) |
||||||
Жонка | Анжэла | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
З 1992 па 1993 гг. вучыўся на гісторыка-геаграфічным факультэце Універсітэта Штэфана Вялікага ў Сучаве (Румынія). У 1997 г. скончыў юрыдычны факультэт Яскага ўніверсітэта[2]. З 1997 па 2000 гг. працаваў пракурорам, а з 15 лістапада 2002 г. мае ліцэнзію адваката[3].
У пачатку 2015 г. разам з іншымі грамадскімі дзеячамі заснаваў Платформу «Годнасць і праўда»[4]. Прымаў актыўны ўдзел у пратэстах 2015—2016 гг. У снежні 2015 г. разам з часткай членаў Платформы «Годнасць і праўда» далучыўся да Партыі «Народная сіла» (PFP)[5], а на пазачарговым з’ездзе Партыі «Народная сіла» 13 снежня партыя была перайменавана ў Партыю «Платформа „Годнасць і праўда“», а Андрэй Нэстасе быў абраны старшынёй партыі[6].
У другім туры датэрміновых выбараў главы Кішынёва набраў 52,57 % галасоў выбаршчыкаў, апярэдзіўшы прадстаўніка прапрэзідэнцкай Партыі сацыялістаў Івана Чэбана (47,43 %). Вынікі выбараў былі скасаваныя з-за парушэнняў.
Зноскі
- ↑ Andrei NASTASE // https://pace.coe.int/en/members/8081
- ↑ Cine organizază protestul din centrul Chişinăului? Liderii Platformei DA şi istoria organizaţiei Adevărul.md, 10 septembrie 2015
- ↑ Figuri cunoscute ale protestelor de la Chişinău: Andrea Năstase Europa Liberă, 11.09.2015
- ↑ Liderii de opinii au lansat Платформа Civică Demnitate şi Adevăr «DA» ZdG, 24.02.2015.
- ↑ Платформа DA fuzionează cu Partidul Forţa Poporului Архівавана 17 ліпеня 2018. Unimedia.info, 11 decembrie 2015
- ↑ Andrei Nastase, noul preşedinte al Partidului Politic Demnitate şi Adevărdin Republica Moldova, mediafax.ro