Андрэй Васілевіч Бандарэнка

Андрэй Васілевіч Бандарэнка (нар. 17 ліпеня 1955, Вільнюс) — беларускі кампазітар, педагог.

Андрэй Васілевіч Бандарэнка
Дата нараджэння 17 ліпеня 1955(1955-07-17) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, педагог
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1981 годзе Беларускую кансерваторыю. 3 1985 выкладаў у Гродзенскім музычным вучылішчы. У 1992—1996 гадах мастацкі кіраўнік «Гродзенскай капэлы». 3 1995 года свяшчэннаслужыцель у Гродзенскай Барысаглебскай царкве. Адначасова ў 2003—2008 гадах выкладаў у Гродзенскім філіяле Беларускай акадэміі музыкі. Скончыў у 2002 годзе Мінскую духоўную семінарыю. 3 2007 года протаіерэй Гродзенскага Пакроўскага кафедральнага сабора[1].

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1985 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 2003 года.

Творчасць

правіць

Працуе ў галіне духоўнай музыкі. Сярод твораў: опера «Князь Наваградскі» (паст. 1992; Дзяржаўная прэмія Беларусі 1994), харавыя канцэрты «Пахвала вялікаму князю Уладзіміру Святаславічу» (1987), «Вячэрняя малітва» (1993), «Літургія Іаана Златавуста» (1995), «Цяпер адпускаеш» (1999), «Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы» (2000), «Надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай» (2002), кантаты «Святло ціхае» (2002), «Хвала набожнаму мужу» (2008), стыхіра «Пакровы Прасвятой Багародзіцы» (2009), хоры на кананічныя тэксты і інш[1].

Адзін з заснавальнікаў фестывалю праваслаўных песнапенняў «Духоўнае адраджэнне» (з 2002)[1].

Зноскі

  1. а б в Бандарэнка Андрэй Васілевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.

Літаратура

правіць