Андрэй Дзмітрыевіч Фесалоніцкі

расійскі, беларускі і ўкраінскі архітэктар і інжынер

Андрэй Дзмітрыевіч Фесалоніцкі (1842 - ) - расійскі, беларускі і ўкраінскі інжынер-архітэктар[1].

Андрэй Дзмітрыевіч Фесалоніцкі
Дата нараджэння 1842
Дата смерці не раней за 1890
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Дзяцінства і адукацыя

правіць

Нарадзіўся ў 1842 годзе. Вучыўся ў прыватным пансіёне. У 1855 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, якое скончыў у 1863 годзе з правам на чын X класа[1].

Прафесійная дзейнасць

правіць

Адразу пасля заканчэння вучобы прызначаны архітэктарскім памочнікам у архангельскую будаўнічую і дарожную камісію[1]. З пераўтварэннем камісіі А. Фесалоніцкі ў 1865 годзе прылічыўся да Міністэрства ўнутраных спраў, з адкамандзіраваннем для заняткаў у Тэхнічна-будаўнічы камітэт  (руск.), а ў 1866 годзе перайшоў у мінскае губернскае праўленне звышштатным тэхнікам[1].

З 1869 года А. Фесалоніцкі паслядоўна займаў пасады: малодшага інжынера ковенскага губернскага праўлення (па 1872), губернскага інжынера ў Разані (па 1876) і губернскага архітэктара  (руск.) ў Чарнігаве (па 1890)[1]. У 1868 годзе А. Фесалоніцкі ўзведзены ў званне інжынер-архітэктара[1].

Творчасць

правіць

Тэхнічная дзейнасць А. Фесалоніцкага выявілася ў пабудове драўляных і мураваных храмаў у Ковенскай і Чарнігаўскай губернях, мастоў, дарожных збудаванняў і прыватных будынкаў. З 1890 года выйшаў у адстаўку і займаўся прыватнай практыкай[1].

Асобныя творы

правіць
 
Свята-Пакроўская царквы ў с. Пласкэ Броварскага раёна

Зноскі