Андрэй Зноска (нар. 20 чэрвеня 1980, г. Бярозаўка, Лідскі раён) — беларускі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі (з 2024).

Андрэй Зноска
Герб
дапаможны біскуп
з 19 ліпеня 2024
Дыяцэзія Пінская дыяцэзія
тытулярны біскуп
з 19 ліпеня 2024
Дыяцэзія Skradin titular see[d]
Папярэднік Jude Saint-Antoine[d]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 20 чэрвеня 1980(1980-06-20) (44 гады)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Бярозаўцы. Святарскае пасвячэнне прыняў 28 мая 2005 года з інкардынацыяй у Гродзенскай дыяцэзіі. З 2005 па 2007 год служыў вікарыем у кафедральным касцёле Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне. З 2007 па 2012 год вывучаў права ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, атрымаў ступень юрыста-правазнаўцы. З 2012 года — пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе. З 2014 года — суддзя касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі. Кансультант Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і кананічным праве, удзельнічаў у перакладзе Кодэкса Кананічнага права на беларускую мову. 19 ліпеня 2024 года Папа Рымскі Францыск прызначыў ксяндза Андрэя Зноску дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі[1].

Крыніцы

правіць