Андрэй Мужылоўскі

вялікалітоўскі пісьменнік, палеміст, праваслаўны царкоўны дзеяч

Андрэй Мужылоўскі (1580-я — 1640-я) — праваслаўны пісьменнік-палеміст, рэлігійны дзеяч.

Андрэй Мужылоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1580-я
Дата смерці 1640-я
Грамадзянства
Дзеці Сілуян Мужылоўскі[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў старабеларуская мова
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Прэсвітар, з канца 1620-х гадоў слуцкі пратапоп. У 1631 годзе пастрыгся ў манахі пад імем Анатолій, пазней прыняў вялікую схіму пад імем Антоній, быў іераманахам Кіева-Пячэрскага манастыра. Выступаў супраць Берасцейскай уніі (1596). У «Водпісе на ліст уніятаў віленскіх» (на старабеларускай мове, 1616) пад уплывам «Трэнаса» Мялеція Сматрыцкага асудзіў учынкі «сына»-ўніята, які здрадзіў інтарэсам праваслаўнага народа Рэчы Паспалітай, даў знішчальную характарыстыку слугам рымска-каталіцкай царквы. У «Антыдотуме» («Antydotum» на польскай мове, 1629), скіраваным супраць «Апалогіі» Сматрыцкага, Мужылоўскі падкрэсліваў значэнне антыўніяцкіх твораў Сматрыцкага, але асуджаў яго за тое, што ён, на думку Мужылоўскага, перайшоў ва ўніяцтва не па ідэйных меркаваннях, а спакушаны абяцанкамі рымска-каталіцкай царквы. Адным з першых спрабаваў аддзяліць царкоўна-багаслоўскую літаратуру ад свецкай, указваў на гістарычны характар творчасці Хрыстафора Філалета, Клірыка Астрожскага. На «Антыдотум» Сматрыцкі адказаў з’едлівым творам «Экзэтэзіс» (1629).

Адзін з прэтэндэнтаў на Кіеўскую праваслаўную мітраполію пасля смерці мітрапаліта Іова Барэцкага. У 1631 годзе прымаў актыўны ўдзел у адабранні ва ўніятаў Сафійскага сабора ў Кіеве на карысць праваслаўнай мітраполіі.

Меў сыноў — Сілуяна[uk], казацкага вайсковага дзеяча, дыпламата, аднаго з бліжэйшых радцаў гетмана Багдана Хмяльніцкага, і Рыгора Мужылоўскіх.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кароткі, У. Мужылоўскі Андрэй / Уладзімір Кароткі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Том 2: К — Я. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 324—325.
  • Кароткі, У. Г. Мужылоўскі Андрэй / У. Г. Кароткі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 6.