Андрэй Рыгоравіч Ермаловіч

Андрэй Рыгоравіч Ермаловіч (нар. 6 мая 1971, Мінск) — беларускі дыпламат. З 30 чэрвеня 2014 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан.

Андрэй Рыгоравіч Ермаловіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан
30 чэрвеня 2014 — 19 лістапада 2020
Папярэднік Віктар Рыбак
Пераемнік Андрэй Мяцеліца
Нараджэнне 6 мая 1971(1971-05-06) (52 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Біяграфія правіць

Скончыў філасофска-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003). У 1994—1996 гадах — аглядальнік «Нацыянальнай эканамічнай газеты». У 1996—1997 гадах — загадчык сектара па сувязях з замежнымі кантрольнымі органамі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь. У 1997—1998 гадах — загадчык сектара міжнароднага пратаколу упраўлення міжнародных сувязяў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 1998—2000 гадах памочнік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе — галоўны саветнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2000—2002 гадах — памочнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 2002—2006 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова. У 2006—2007 гадах — начальнік аддзела Цэнтральнай Азіі і Закаўказзя упраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2007—2009 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2009—2013 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы. У 2013—2014 гадах — начальнік аддзела Украіны, Малдовы і Закаўказзя упраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 30 чэрвеня 2014 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан.