Віктар Васільевіч Рыбак
Ві́ктар Васі́льевіч Рыба́к (нар. 1 сакавіка 1968) — беларускі дыпламат.
Віктар Васільевіч Рыбак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Андрэй Савіных | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Леанід Рачкоў | ||||||
Пераемнік | Юрый Лазарчык | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Андрэй Ермаловіч | ||||||
Нараджэнне | 1 сакавіка 1968 (56 гадоў) | ||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьУ 1992 — 1995 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах. У 1995 — 1997 гадах працаваў у Міністэрстве знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1997 — 1998 гадах — старшы эксперт, выконваючы абавязкі Гандлёвага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. З 1998 па 2000 год быў першым сакратаром Пасольства, Часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. У 2000 — 2002 гадах — саветнік, начальнік аддзела Азіі ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў. У 2003 — 2007 гадах — саветнік па гандлёва-эканамічным пытанням Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. У 2007 — 2008 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў.
З 2008 па 2016 год — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран[1][2].
З 4 лютага 2011 па 30 чэрвеня 2014 года быў таксама Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан па сумяшчальніцтве.
З 12 верасня 2019 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Ірак[3].
Сям’я
правіцьЖанаты, мае двух дзяцей.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2008 г. №319 «Аб прызначэнні В.В.Рыбака Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца другога класа»
- ↑ Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні / БЕЛТА
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 332 «О В. В. Рыбаке» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце пасольства (руск.)