Андрэй Уладзіміравіч Савіных

беларускі дыпламат

Андрэй Уладзіміравіч Савіных (нар. 21 снежня 1962, Мінск) — беларускі дыпламат.

Андрэй Уладзіміравіч Савіных
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы
3 снежня 2013 — 12 верасня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Валерый Калеснік
Пераемнік Віктар Рыбак
Нараджэнне 21 снежня 1962(1962-12-21) (61 год)
Адукацыя
Узнагароды
юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»

Біяграфія

правіць

У 1979—1984 гадах вучыўся ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў, магістр лінгвістычных навук. У 1988—1990 гадах вучыўся ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў пры Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі, магістр бізнес-адміністравання. 2011 год — Брытанскі інстытут сертыфікаваных менеджараў, дыплом у сферы фінансавага менеджменту і фінансавага аналізу.

У 1984—1985 гадах працаваў перакладчыкам у Галоўным упраўленні геадэзіі і картаграфіі (Мінск). У 1985—1990 гадах працаваў у моладзевых грамадскіх арганізацыях. У 1990—1993 гадах — загадчык аддзела, Беларуская асацыяцыя міжнароднага супрацоўніцтва «Будучыня». У 1993—1997 гадах — спецыяліст II катэгорыі, трэці сакратар, другі сакратар, першы сакратар упраўлення навукова-тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва МЗС Рэспублікі Беларусь. У 1997—2001 гадах — першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў. У 2001—2005 гадах — намеснік начальніка, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2005—2010 гадах — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. У 2010—2013 гадах — начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2013 года і да 12 верасня 2019[1] года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы.

На парламенцкіх выбарах 2019 года абраны дэпутатам у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Погляды і выказванні

правіць

У канцы кастрычніка 2021 года Андрэй Савіных у эфіры YouTube-канала «Главный. Тур» заявіў, што «На Захадзе насамрэч няма дэмакратыі, а ў Беларусі ў рэальным сваім сэнсе яна прысутнічае». Нягледзячы на гэта, яго дачка вучылася і жыве ў Вялікабрытаніі[2]/

4 лістапада 2021 года заявіў: «І дэ-факта, і дэ-юрэ Крым даўно быў прызнаны расійскім беларускім бокам… <…> І для нас Крым, скажам так, і месяц таму быў неад’емнай часткай Расійскай Федэрацыі»[3].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 331 «Об А. В. Савиных» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).
  2. Савиных: на Западе на самом деле нет демократии, а в Беларуси она присутствует (руск.). БелТА (30 кастрычніка 2021). Праверана 5 лістапада 2021.
  3. В белорусском парламенте заявили, что Минск давно признал Крым российским (руск.). РИА Новости (4 лістапада 2021). Праверана 4 лістапада 2021.