Андрэй Якаўлевіч Грыгор’еў
Андрэй Якаўлевіч Грыгор’еў (20 жніўня 1958, Александрыя, Кіраваградская вобласць, УССР) — беларускі вучоны ў галiне машынабудавання i матэрыялазнаўства. Доктар тэхнічных навук (2006), прафесар (2016), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021).
Андрэй Якаўлевіч Грыгор’еў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 жніўня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, матэрыялазнавец |
Навуковая сфера | машынабудаванне |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1977 годзе на выдатна скончыў Смаленскі вячэрні авіяцыйны тэхнікум. Пасля праходжання ваеннай службы ў шэрагах Савецкай Арміі ў 1979 годзе пачаў працоўную дзейнасць у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР (ІММС АН БССР) на пасадзе старшага тэхніка. У тым жа годзе ён паступіў у Гомельскі політэхнічны інстытут, які з адзнакай скончыў у 1985 г. без адрыву ад працы ў ІММС АН БССР. У інстытуце з 1979 гады мінуў шлях ад старэйшага тэхніка да дырэктара. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1990 годзе, доктарскую — ў 2016. На пасадзе дырэктара ІММС НАН Беларусі з 14 чэрвеня 2017 г.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўным напрамкам яго навуковай дзейнасці з’яўляюцца даследаванні ў галіне трэння і зносу дэталей машын. Ім былі развіты ўяўленні аб геаметрычных уласцівасцях шурпатага пласта паверхняў і ўпершыню было даказана, што існуе абмежаваны лік марфалагічных класаў паверхняў разбурэння. Гэта дало магчымасць стварыць шэраг новых прыбораў для вывучэння фізічных уласцівасцей паверхневых слаёў, якія пастаўлены і эксплуатуюцца ў даследчых цэнтрах Рэспублікі Беларусь, а таксама за мяжой (Злучаных Штатах Амерыкі, Швейцарскай Канфедэрацыі, Дзяржаве Ізраіль, Рэспубліцы Карэя). Створаныя ім і пад яго кіраўніцтвам новыя метады дыягностыкі і прыборы для выпрабаванняў матэрыялаў у экстрэмальных умовах былі апрабаваны пры пастаноўцы касмічнага эксперыменту вывучэння механізмаў трэння і зносу ва ўмовах адкрытага космасу на Міжнароднай касмічнай станцыі ў рамках выканання Праграм Саюзнай дзяржавы «Космас-СД» і "Космас‑НТ.
З’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац і вучэбна-метадычных распрацовак, у тым ліку 3 манаграфій, 2 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 19 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Ім падрыхтаваны 2 кандыдаты навук.
У 2019—2022 гг. уваходзіў у склад Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, экспертнай рады ВАК № 18, а з 2022 г. — член Прэзідыума ВАК Беларусі.
Займае пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Трэнне і знос», уваходзіць у склад рэдкалегій міжнародных часопісаў: «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі», «Даклады НАН Беларусі», «Agricultural Engineering» (Літва), «Веснік Азербайджанскай Інжынернай акадэміі», «Кампазіцыйныя матэрыялы» (Узбекістан).
З’яўляецца членам Міжнароднай рады па трыбалогіі (International Tribology Council), тэхнічнага камітэта па трыбалогіі міжнароднай федэрацыі па тэорыі механізмаў і машын (IFToMM), пастаянна дзейнага навуковага камітэта міжнароднага форуму па даследаванні перспектыўных матэрыялаў (World Forum on Advanced Materials), камісіі Універсітэта Новага Паўднёвага Уэльса (Сідней, Аўстралія) па прыёме PhD дысертацый па спецыяльнасці «Трыбалогія і матэрыялазнаўства».
З’яўляецца лаўрэатам Прэміі НАН Беларусі ў складзе аўтарскага калектыву за цыкл работ "Распрацоўка і ўкараненне новых метадаў, кампазітных матэрыялаў і тэхналогій, якія забяспечваюць зніжэнне шуму і вібрацыі ў транспартных машынах і тэхналагічным абсталяванні (2018 г.). У 2021 г. стаў пераможцам конкурсу «ТОП-10» вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2021 год.
Узнагароджаны нагрудным знакам адрознення імя У. М. Ігнатоўскага НАН Беларусі (2021 г.), медалём Францыска Скарыны (2023 г.).
Асноўныя працы
правіць- Физика и микрогеометрия технических поверхностей / А. Я. Григорьев. — Минск : Беларуская навука, 2016. — 247 с.
Спасылкі
правіць- Андрэй Якаўлевіч Грыгор’еў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)