Андрэ Планшэ (фр.: André Planchè, англ.: Andrew Planche, каля 1727—1809) — ганчар, сын французскіх уцекачоў-гугенотаў. Жыў у Дэрбі з 1751 (верагодна, да сярэдзіны 1756), нарадзіўся, мяркуецца, у Вэстмінстэры[1]. У яго было як мінімум чацвёра дзяцей — Пол, Джэймс, Джэймс Бароўс (незаконнанароджаны) і Уільям (Paul, James, James Burrows, William)[2].

Андрэ Планшэ
фр.: André Planché
Дата нараджэння 1727(1727)
Месца нараджэння
Дата смерці 1809(1809)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці дзеяч мастацтваў, бізнесмен
Жанр ганчар
Кітаец і хлопчык; праца Планшэ з калекцыі Музея і мастацкай галерэі Дэрбі

Мадэляванню і вырабу фарфору яго навучыў бацька, які працаваў у Мейсене. Меркавана, навучанне ішло ў Лондане ў перыяд 1740—1747 гадоў[1]. Ва ўзросце 17 гадоў малады Планшэ ўжо вырабляў невялікія вырабы на дэрбскай фарфоравай фабрыцы. У 1749 ён працаваў на Уільяма Літлера (William Littler) у Лонгтан-Холе[3]. З 1756 ён працаваў на Уільяма Дзьюсбэры на яго новай фарфоравай фабрыцы на Нотынгем-Роўд, якая пазней стала Royal Crown Derby[4].

Фарфоравыя фігуры, якія, як мяркуецца, былі змадэляваныя Планшэ, рэдкія. Музей і мастацкая галерэя Дэрбі валодае мадэллю пачатку 1752, якая паказвае кітайца і хлопчыка. Гэта мадэль перыяду «Dry Edge», які доўжыўся з 1750 па 1756 гады; перыяд атрымаў сваю назву з-за неглазураванай асновы вырабаў[1].

Зноскі

  1. а б в Chinaman and Boy. Treasures of Derby. Derby.gov.uk. Праверана 18 June 2011.
  2. Peter Bradshaw (1981). 18th century English porcelain figures, 1745-1795.
  3. George Bernard Hughes; Therle Hughe (1968). English porcelain and bone china, 1743-1850.
  4. Bemrose, William (1898). Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. London: Bemrose & Sons, Ltd. pp. 103-104.