Анн-Луі Жырадэ-Трыязон

Анн-Луі Жырадэ-Трыязон (фр. Anne-Louis Girodet de Roucy-Trioson; 29 студзеня 1767, Мантаржы, Францыя — 9 снежня 1824, Парыж) — французскі гістарычны жывапісец, партрэтыст, малявальшчык літаграфій і пісьменнік.

Анн-Луі Жырадэ-Трыязон
фр.: Anne-Louis Girodet
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 студзеня 1767(1767-01-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1824(1824-12-08)[2][3][7] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, пісьменнік, мастак-гравёр, ілюстратар
Месца працы
Жанр гістарычны жывапіс[11][5], рэлігійны жывапіс[d][5], міфалагічны жывапіс[d][5] і партрэт[5]
Вучоба
Мастацкі кірунак неакласіцызм[12] і рамантызм[12][13]
Уплыў Жак-Луі Давід
Уплыў на Charles-Philippe Larivière[d] і Adolphe David Finck[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Вучань Жака-Луі Давіда. Спачатку захапляўся грэчаскай міфалогіяй, але ад класіцызму, які панаваў у той час у французскім мастацтве, перайшоў да пошуку новых форм і стаў папярэднікам новага напрамку — рамантызму.

Атрымаўшы ў 1789 годзе вялікую Рымскую прэмію за карціну «Сыны Якава пазнаюць свайго брата Іосіфа», ён правёў пяць гадоў у Рыме, адкуль даслаў у Парыж «Эндыміён» (Луўр) — твор некалькі саладжавы і манерны, але, нягледзячы на ​​гэта, сустрэты, як нейкая навінка, ухвалёная публікай і мастацкай крытыкай.

Наватарства Жырадэ-Трыязона яшчэ ясней выявіліся ў іншай, таксама рымскай, працы: «Гіпакрат адмаўляецца ад падарункаў Артаксэркса» (1792). З нешматлікіх карцін Жырадэ-Трыязона заслугоўваюць увагі: «Даная і Аўрора, якая падае ёй люстэрка», «Цені французскіх генералаў, якія сустракаюцца ў Елісейскіх палях Асіянам» (1801); «Пахаванне Аталы» (на сюжэт з аповесці Шатабрыяна, 1808; Луўр), «Напалеон I прымае ключы горада Вены» (1808, Версаль), знакамітая «Сцэна падчас Сусветнага патопу» (1810, Луўр) і «Пігмаліён і Галатэя» (1819).

Пасля 1810 года з-пад пэндзля Жырадэ-Трыязона выйшла вельмі мала карцін — ён займаўся пераважна маляваннем ілюстрацый да твораў Анакрэона, Сафо, Вергілія, Расіна і іншых паэтаў і драматургаў. Спрабуючы свае сілы на літаратурнай ніве, ён сачыніў паэму пра жывапіс, напісаў некалькі разваг пра гэтую галіну мастацтва і практыкаваўся ў перакладах старажытнагрэчаскіх паэтаў і ў перайманнях ім.

Анн-Луі Жырадэ-Трыязон памёр 9 снежня 1824 года ў горадзе Парыжы і быў пахаваны на могілках Пер-Лашэз.

Сярод найбольш вядомых вучняў — П’ер-Луі Дэлаваль і Эцьен Ашыль Рэвейль.

Зноскі

  1. Léonore databaseministère de la Culture.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б Anne Louis Girodet-Trioson
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118817310 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. а б в г д е https://rkd.nl/explore/artists/31961
  6. а б http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb11958576f
  7. Anne Louis Girodet de Roucy TriosonOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  8. Deutsche Nationalbibliothek Record #118817310 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  9. Moiroux J. Le cimetière du Père-LachaiseParis: 1908. — P. 176.
  10. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  11. http://vocab.getty.edu/page/ulan/500115482
  12. а б https://www.britannica.com/biography/Anne-Louis-Girodet
  13. https://archive.artic.edu/girodet/themes.html