Антанамасія
(Пасля перасылкі з Антанамазія)
Антанама́сія, антанама́зія (стар.-грэч.: ἀντονομασία — перайменаванне) — троп, замена імя вядомай асобы назвай прадмета ці з'явы, што з ёй непасрэдна звязаныя. Так, у наступных радках верша К. Крапівы «Гебельс брэша — вецер носіць» прозвішча Гебельса не называецца, але выразна падразумяваецца: «Каб прыкрасіць крыху справы Гітлераўскай банды, У Берліне ёсць плюгавы Доктар прапаганды».
Літаратура
правіць- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.(недаступная спасылка)
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4. Архівавана 6 сакавіка 2016.