Антаніна Лявонцьеўна Зубкова
Антаніна Лявонцьеўна Зубкова (12 кастрычніка 1920, Разанская губерня — 13 лістапада 1950, Масква) — савецкі штурман пікіруючага бамбавіка, гвардыі капітан, Герой Савецкага Саюза (1945).
Антаніна Лявонцьеўна Зубкова | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1920 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 13 лістапада 1950 (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Званне | капітан |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася 12 кастрычніка 1920 г. у сяле Семіён Ражскага павета Разанскай губерні ў сялянскай сям’і. Руская.
Пасля заканчэння сярэдняй школы з залатым медалём у 1938 годзе без экзаменаў паступіла на механіка-матэматычны факультэт МДУ. Ва ўніверсітэце была камсоргам вучэбнай групы. Вучылася на адным курсе з іншымі будучымі вядомымі лётчыцамі Вялікай Айчыннай вайны: Еўдакіяй Пасько, Яўгеніяй Рудневай, Кацярынай Рабавай.
Ваявала на франтах Вялікай Айчыннай вайны з красавіка 1943 года, штурман эскадрыллі палка. Удзельнічала ў складзе гэтага палка ў абароне Сталінграда, баях па прарыве Блакітнай лініі на Кубані (у гэты перыяд вайны была ўзнагароджана першым ордэнам — Чырвонай зоркі), затым у Крыме. У далейшым полк пераляцеў на Заходні фронт і вёў наступ у Беларусі, Прыбалтыцы і Усходняй Прусіі.
З 1944 года член УКП(б)/КПСС.
Жыла ў Маскве. Скончыла жыццё самагубствам (паводле іншых звестак — загінула ў аўтакатастрофе) 13 лістапада 1950 года. Пахаваная на Ваганькаўскіх могілках (20 участак).