Яўгенія Максімаўна Руднева

Яўгенія Максімаўна Руднева (24 снежня 1920 — 9 красавіка 1944) — штурман 46-га гвардзейскага начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка 325-й начной бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Яўгенія Максімаўна Руднева
Дата нараджэння 24 снежня 1920(1920-12-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1944(1944-04-09)[1] (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР
Званне старшы лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 24 снежня 1920 года ў горадзе Бярдзянску, цяпер Запарожскай вобласці Украіны, у сям’і служачага.

Жыла ў пасёлку Салтыкоўка Маскоўскай вобласці, у горадзе Бабушкін (цяпер у межах горада-героя Масквы). У старшых класах вучылася ў маскоўскай школе № 311 (знаходзілася ў Лабкоўскім завулку, цяпер вуліца Макаранкі).

У адным выпуску з Рудневай (выпуск 1938 года) вучыліся і скончылі школу № 311 шэраг вядомых людзей, сярод якіх быў і вядомы савецкі пісьменнік Юрый Нагібін. Па ўспамінах таварышаў, у школе Яўгенія была самай бачнай грамадзянскай актывісткай, сакратаром камсамольскай арганізацыі. З 9-га класа яна пачала займацца ў астранамічным гуртку і хутка ў Жэні нарадзілася цвёрдае жаданне — быць астраномам.

У 1938 годзе Жэня скончыла сярэднюю школу з атэстатам з адзнакай і паступіла на механіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дзякуючы сваёй незвычайнай працавітасці і дапытлівасці Жэня і ва ўніверсітэце хутка зрабілася адной з найлепшых студэнтак курса. У тым жа годзе яна пачала працаваць ва Усесаюзным астранома-геадэзічным таварыстве (ВАГА) у аддзеле Сонца, на наступны год яе выбіраюць загадчыцай гэтага аддзела. Адначасова яна працавала і ў аддзеле Пераменных зорак, з захапленнем, часта ночы напралёт праводзіла назіранні ў абсерваторыі на Прэсне. У 1939 годзе ў «Бюлетэні ВАГА» № 3 быў надрукаваны першы навуковы артыкул Я. Рудневай: «Біялагічныя назіранні падчас Сонечнага зацьмення 19 чэрвеня 1936 г.».

Летам 1941 года Жэня здавала вясновую экзаменацыйную сесію, заканчваючы 3-ці курс.

Была штурманам самалёта, затым эскадрыллі, а потым і палка. Да моманту сваёй гібелі штурман гвардыі старшы лейтэнант Я. М. Руднева здзейсніла 645 баявых начных вылетаў на знішчэнне перапраў, чыгуначных эшалонаў, жывой сілы і тэхнікі суперніка. Пад яе кіраўніцтвам былі падрыхтаваны 22 штурманы. Член УКП(б) з сакавіка 1943 года.

Загінула смерцю адважных у ноч на 9 красавіка 1944 года пры выкананні, разам з Панай Пракоп’евай, баявога задання на поўнач ад горада Керч Крымскай АССР. Пахавана ў горадзе-героі Керч на Воінскіх мемарыяльных могілках. 4 жніўня 1944 г. яна была прадстаўлена да звання Героя Савецкага Саюза.

Зноскі

  1. а б Yevgeniya Maksimovna Rudneva // TracesOfWar