Антанін Баяя
Антанін Баяя (чэшск.: Antonín Bajaja; 30 мая 1942, Злін, Чэхаславакія — 16 снежня 2022, Злін, Чэхія) — чэшскі літаратар.
Антанін Баяя | |
---|---|
чэшск.: Antonín Bajaja | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 мая 1942[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 снежня 2022[3][4][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, заатэхнік, журналіст, выкладчык, празаік |
Гады творчасці | з 1982 |
Мова твораў | чэшская |
Прэміі |
Magnesia Litera[d] (2004) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і доктара. Скончыў Вышэйшую школу лясніцтва і сельскай гаспадаркі ў Брно. У 1965—1973 працаваў заатэхнікам, пазней загадчыкам сельскагаспадарчай лабараторыі. З 1990 перайшоў на журналісцкую працу. У 1991 працаваў у рэдакцыі Чэхаславацкага радыё, з 1992 у газеце «Prostor», пазней сумяшчаў працу ў часопісе «Týden» з працай рэдактара «Свабоднай Еўропы». З 1996 працуе выкладчыкам творчага пісьма ва ўніверсітэтах Оламаўца і Зліна.
Лаўрэат Magnesia Litera (2004) за раман «Zvlčení. Romaneto o vlcích, lidech a úkazech».
Раман Антаніна Баяі «Зваўчэнне. Раманета пра ваўкоў, людзей і знакі» быў надрукаваны ў перакладзе М. Мартысевіч з чэшскай мовы.
Бібліяграфія
правіць- «Mluviti stříbro» («Мовіць срэбра», 1982)
- «Duely» («Дуэлі», 1988)
- «Pastorální: Texty na betlémskou notu» (1994)
- «Na šéne blaue Dřevnici» (1996)
- «Zvlčení. Romaneto o vlcích, lidech a úkazech» (2003; па-беларуску ў перакладзе М. Мартысевіч: «Зваўчэнне. Раманэта пра ваўкоў, людзей і знакі». Мн., Логвінаў, 2008)
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ https://zlinsky.denik.cz/zpravy_region/zemrel-zlinsky-spisovatel-antonin-bajaja-20221217.html
- ↑ https://www.idnes.cz/zlin/zpravy/zemrel-spisovatel-antonin-bajaja.A221217_121158_zlin-zpravy_mav
- ↑ https://www.divadelni-noviny.cz/zemrel-antonin-bajaja
- ↑ а б Vědecká knihovna v Olomouci Antonín Bajaja // REGO Праверана 1 красавіка 2024.