А́нтан Ткач (славацк.: Anton Tkáč, 30 сакавіка 1951, Лозарна, Чэхаславакія) — славацкі велагоншчык, трэнер і спартыўны функцыянер. Трохкратны чэмпіён свету па трэкавых велагонках, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года ў Манрэалі[3][4]. Прэзідэнт Славацкага саюза веласіпедыстаў (SCZ).

Велагоншчык
Антан Ткач
славацк.: Anton Tkáč
славацк.: Anton Tkáč
Асабістая інфармацыя
Грамадзянства  Славакія
Дата нараджэння 30 сакавіка 1951(1951-03-30) (73 гады)
Месца нараджэння Лозарна, Чэхаславакія
Дата смерці 22 снежня 2022(2022-12-22)[1][2] (71 год)
Месца смерці
Інфармацыя пра гоншчыка
Спецыялізацыя велатрэкавыя гонкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Спартыўная кар'ера правіць

Антан Ткач — самы вядомы славацкі велагоншчык. Ён пачынаў з трэкавых гонак сярод аматараў на 1 км. У гэтай дысцыпліне заваяваў на Чэмпіянаце свету ў Лестэры (Вялікабрытанія) у 1970 годзе бронзавы медаль. Але на летняй Алімпіядзе ў Мюнхене 1972 года на трэку 1 км паказаў толькі 13-е час. Неўзабаве Ткач пераарыентоўваўся на спрынт і ў 1970-1980-я гады ў гэтай дысцыпліне ўдзельнічаў на чэмпіянатах свету. Упершыню стаў чэмпіёнам свету у 1974 годзе (Манрэаль). Праз 2 гады там жа ён выйграў алімпійскае золата, здолеўшы апярэдзіць француза Даніэля Марэлона, трохкратнага алімпійскага чэмпіёна і сяміразовага чэмпіёна свету. Ткач стаў пятым славацкім алімпійскім чэмпіёнам. На Чэмпіянаце свету 1978 года ў Мюнхене (ФРГ) Ткач ізноў перамагае ў спрынце, апярэдзіўшы двух усходненямецкіх велагоншчыкаў Эмануэля Раша і Крысціяна Дрэшэра.

У рангу алімпійскага чэмпіёна Манрэаля Ткач двойчы, у 1976 і 1978 гадах, прызнаваўся ў Чэхаславакіі спартсменам года. Калі выяўлялі лепшых славацкіх веласіпедыстаў ХХ стагоддзя, Ткачу аддалі першы радок. Таксама заняў другое месца ў рэйтынгу лепшых спартсменаў стагоддзя ў Славакіі.

Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры правіць

Пасля заканчэння спартыўнай кар'еры Ткач вучыўся ў 1978-1983 гадах у Браціславе на факультэце фізічнага выхавання і спорту па спецыяльнасці «веласіпедны спорт».

У 19811992 гадах займаў пасаду трэнера нацыянальнай зборнай. З 1993 года выконваў абавязкі саветніка міністра абароны па пытаннях спорту. Цяпер Антан Ткач — старшыня Славацкай асацыяцыі алімпійцаў, а з 2001 года — прэзідэнт Славацкага саюза веласіпедыстаў. Таксама з'яўляецца членам выканкама Алімпійскага камітэта Славакіі.

Зноскі

  1. Slovenský smutek. Zemřel Anton Tkáč, legendární cyklistický šampion
  2. Zomrel olympijský šampión Anton Tkáč
  3. Anton Tkáč Olympic Results(недаступная спасылка). sports-reference.com. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 25 сакавіка 2016.
  4. Singh, H. (2004). 33 Olympic Games. Discovery Publishing House. p. 105. ISBN 9788171417643. Праверана 25 сакавіка 2016.

Спасылкі правіць