Антафілія
Антафілія (ад стар.-грэч.: ἄνθος — кветка і φιλία — прыцягненне, цяга) — здольнасць насякомых і некаторых хрыбетных жывёл наведваць кветкі раслін для харчавання пылком ці нектарам, ажыццяўляючы тым самым перакрыжаванае апыленне.
Антафілія цесна звязана з энтамафіліяй. Разам яны з’яўляюцца двума бакамі каэвалюцыі раслін і жывёл.
У наш час антафілія вядома для шматлікіх груп насякомых, вялікая частка якіх харчуецца пылком увесь час ці час ад часу.
Сярод хрыбетных жывёл антафілія ўласціва шэрагу птушак (напрыклад, калібры, нектарніцы), а таксама млекакормячых (некаторыя кажаны).
Літаратура
правіць- Гринфельд Э. К. Происхождение и развитие антофилии у насекомых. — Л.: Изд-во ЛГУ, 1978. — 208 с. (руск.)