Антоніа Тарсіа
Антоніа Тарсіа (1662, Венецыя — 1739) — італьянскі скульптар, прадстаўнік позняга барока.
Антоніа Тарсіа | |
---|---|
італ.: Antonio Tarsia | |
Дата нараджэння | 1662 |
Месца нараджэння | Венецыя |
Дата смерці | 1739 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Giovanni Battista Tarsia[d] |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | скульптура |
Мастацкі кірунак | барока |
Вядомыя працы | сакральная скульптура, разьбяныя алтары, алегарычная садова-паркавая скульптура |
Уплыў на | Джузэпэ Дземіньяні |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малавядомая біяграфія
правіцьЗастаецца майстрам з малавядомай біяграфіяй. Па здагадках нарадзіўся ў Венецыі каля 1663 года. Доўгі час працаваў у горадзе па замовах рэлігійных абшчын[1]. Прымаў замовы на стварэнне розных алтароў і вялікіх скульптур святых для упрыгожванняў фасадаў сакральных збудаванняў. Творы майстра захоўваліся ў цэрквах Сан Джорджа Маджорэ, Сан Стаэ, Сан Вітале. Прымаў замовы на стварэнне садова-паркавых скульптуры, працаваў для загараднай вілы сям'і Джаванелі, на віле Навента Падавана, на віле Кантарыні.
Памёр у 1739 годзе.
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца яго скульптура «Юнона». Таксама яго працы можна бачыць у Санкт-Пецярбургскім Летнім садзе.
Абраныя творы
правіць- «Алегорыя Юнасці з малпай»
- «Немезіда»
- «Фатум», першыя тры — Летні сад, Санкт-Пецярбург
- «Іола», музей-запаведнік Царскае Сяло[2]
- «Юнона», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- «Марс», Гісторыка-мастацкі музей, Серпухаў
- «Дыяна», Гісторыка-мастацкі музей, Серпухаў
-
«Немезіда», Летні сад, Санкт-Пецярбург
-
«Фатум», Летні сад, Санкт-Пецярбург
Зноскі
Літаратура
правіць- Мацулевич Ж.А. «Летний сад и его скульптура», Л, 1936
- Сборник «Западноевропейское искусство 18 века», Л, 1987
- Біяграфічная даведка на італьянскай - in Enciclopedia Italiana di scienze, lettere ed arti. Treccani. URL consultato in data 14 giugno 2012.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антоніа Тарсіа