Антоні Малеўскі

Антоні Якаўлевіч Малеўскі (польск.: Antoni Malewski; каля 1783 — ?) — дзяржаўны службовец.

Антоні Малеўскі
Jastrzębiec herb.svg
герб «Ястрабец»
Дэпутат шляхты Троцкага павета[d]
з 1834
Нараджэнне 22 лютага 1784(1784-02-22)
Смерць 16 красавіка 1841(1841-04-16) (57 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Барбара з Казакевічаў[d]
Член у
Месца працы
Чын

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са шляхецкага роду Малеўскіх герба «Ястрабец».

З 16 кастрычніка 1802 г. па 3 лютага 1803 г. выконваў абавязкі адваката ў Гродзенскіх прысутных месцах, з 3 лютага 1803 г. — дэкрэтавы рэгент Гродзенскага земскага суда, з 11 красавіка 1806 г. па 9 снежня 1816 г. — дэкрэтавы рэгент Гродзенскай палаты грамадзянскага суда. 31.12.1810 г. атрымаў чын калежскага сакратара, з 14 снежня 1816 г. прызначаны дэкрэтавым рэгентам Радзівілаўскай камісіі (у 1820 г. яшчэ быў у ёй). 3 сакавіка 1834 г. па дваранскіх выбарах выбраны ад Троцкага павета дэпутатам у Віленскі дваранскі сход. У 1837 г. — калежскі рэгістратар.

Член масонскай ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, масон 4-й ст. у 1820—1821, прадстаўнік у ложы «Дасканалай Еднасці» ў Вільні.

Пахаваны побач з жонкай на могілках у Высокім Двары (цяпер Літва)[1].

УзнагародыПравіць

Прадстаўлены на атрыманне знака адзнакі «беспорочной службы». Меў два пахвальныя лісты ад Гродзенскага галоўнага суда 2-га дэпартамента: 19.12.1808 г. і 19.12.1811 г. «об отличной способности и оказанном усердии в выполнении обязанностей» дэкрэтавага рэгента ў гэтым судзе.

Сям’яПравіць

У шлюбе з Варварай з Казакевічаў. Дзеці:

  • Аляксандр-Уладзіслаў-Венедыкт (у 1837 г. было 17 гадоў)
  • Чэслаў-Казімір-Рамуальд (15 год), якія вучыліся ў Віленскай медыцынска-хірургічнай акадэміі;
  • Франц-Вітольд (11 год)
  • Альбіна-Якова (3 гады)
  • Зоф’я (6 гадоў);
  • Ядвіга (4 гады);
  • Караліна (2 гады).

Зноскі

ЛітаратураПравіць