Аўкштадварыс
Аўкшта́дварыс[2] (літ.: Aukštadvaris, традыцыйная беларуская назва — Высокі Двор) — мястэчка ў Тракайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Аўкштадварыскай сянюніі. Размешчана на рацэ Вяркне, за 30 км на захад ад Тракая. Насельніцтва на 2001 год — 977 чалавек.
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Высокі Двор датуецца 1518 годам. У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
9 жніўня 1569 года Высокі Двор атрымаў статус мястэчка. У 1628 годзе тут заснавалі кляштар дамініканцаў.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Высокі Двор апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1832 годзе расійскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканцаў, а касцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі пад царкву Урадавага сінода Расійскай імперыі. Каля 1895 года ў мястэчку было 28 будынкаў.
У 1907—1913 гадах у Высокім Двары паводле праекту архітэктара Антонія Філіповіча-Дубовіка збудавалі новы касцёл.
Найноўшы час
правіцьПасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Высокі Двор апынуўся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: ~1895 год — 634 чал., з іх 386 каталікоў, 41 праваслаўны, 8 евангелістаў, 194 іўдзеі і 5 мусульман[3]
- XXI стагоддзе: 2001 год — 977 чал.
Славутасці
правіць- Касцёл Божага Цела (1913)
- Касцёл Святога Дамініка і кляштар дамініканцаў (1667)
- Могілкі хрысціянскія
- Сядзіба Малеўскіх (1837)
Галерэя
правіць-
Кляштар дамініканцаў
-
Кляштар, брама
-
Сядзіба
-
Касцёл Божага Цела
Крыніцы
правіць- ↑ Всероссийская перепись населения 2010 года. Численность по муниципальным образованиям и населенным пунктам Архангельской области
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Krzywicki J. Wysoki Dwor (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 129.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўкштадварыс
- Высокі Двор на сайце Radzima.org