Антан Берналак

(Пасля перасылкі з Антон Берналак)

А́нтан Бе́рналак (славацк.: Anton Bernolák; 3 кастрычніка 1762, вёска Сланіца — 15 студзеня 1813, Нове Замкі) — славацкі філолаг і каталіцкі святар. Першым кадыфікаваў літаратурную славацкую мову.

Антан Берналак
славацк.: Anton Bernolák
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1762(1762-10-03)[1][2] ці 4 кастрычніка 1762(1762-10-04)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1813(1813-01-15)[1][4][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, каталіцкі святар, пісьменнік, філолаг, святар
Навуковая сфера лінгвістыка
Альма-матар
Вядомы як Аўтар першай кадыфікацыі славацкай мовы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў сям'і земана-землеўладальніка на Орвае. Навучаўся ў 17741778 гг. у гімназіі ў Ружамберку, пазней у Браціславе, Трнаве і ўрэшце тэалогію ў Вене. У 1787 годзе скончыў навучанне ў семінарыі ў Браціславе. Працаваў сакратаром архібіскупа, пасля быў святаром у новых Замках. У 1787 годзе выдаў першую кнігу на славацкай мове, у 1790 годзе першую граматыку, заснаваную на заходнеславацкіх дыялектах.

Зноскі

  1. а б Anton Bernolák // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Anton Bernolák // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Dr. Constant v. Wurzbach Bernolak, Anton von // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 1. — S. 331.

Спасылкі правіць