Антон Станіслававіч Катляр

украінскі футбаліст

Антон Катляр (нар. 7 сакавіка 1993, Кіраваград) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Гарняк-Спорт».

Футбол
Антон Катляр
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Станіслававіч Катляр
Нарадзіўся 7 сакавіка 1993(1993-03-07)[1] (31 год)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 167 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Гарняк-Спорт
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
2004 Сцяг Украіны ДЮСШ-2 (Кіраваград)
2006—2008 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў)
2008—2009 Сцяг Украіны Маналіт (Ільічоўск)
2009—2010 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2011 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў) 0 (0)
2011—2012 Сцяг Украіны Александрыя 0 (0)
2012—2016 Сцяг Украіны Сталь (Днепрадзяржынск) 110 (20)
2016   Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 12 (0)
2016—2017 Сцяг Украіны Верас (Роўна) 41 (2)
2018 Сцяг Украіны Геліяс (Харкаў) 10 (0)
2018 Сцяг Украіны Верас (Роўна) 9 (1)
2019— Сцяг Украіны Гарняк-Спорт (Гарышні Плаўні) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 мая 2019.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Антон Катляр нарадзіўся ў Кіраваградзе, дзе і пачынаў займацца футболам. У сезоне 2004/05 абараняў колеры мясцовай ДЮСШ-2 у чэмпіянаце ДЮФЛ. У 2006 годзе папоўніў шэрагі акадэміі кіеўскага «Дынама», у складзе якой бліскаў выніковасцю на працягу першага сезону, аднак некалькі здаў у другім, пасля чаго апынуўся ў ільічоўскім «Маналіце». У Ільічоўску Антону атрымалася вярнуць свой бамбардзірскі талент і летам 2009 года ён зноў вярнуўся ў Кіеў. Выступаў за «Дынама» ў чэмпіянаце ДЮФЛ, першынстве дублёраў і чэмпіянаце горада, аднак у 2011 годзе пакінуў клуб і перабраўся ў «Александрыю». Быў адным з лідараў каманды ў моладзевым першынстве, аднак у першы склад не трапляў і вырашыў паспрабаваць свае сілы ў іншых клубах[2].

У 2012 годзе Антон Катляр заключыў пагадненне з днепрадзяржынскай «Сталлю», якая выступала ў Другой лізе. Малады паўабаронца адразу ж забраніраваў за сабой месца на правым флангу гэтага клуба. У сезоне 2013/14 Антону разам з камандай атрымалася атрымаць «срэбра» Другой лігі і падвысіцца ў класе, а ўжо праз год «Сталь» паўтарыла сваё дасягненне ў Першай лізе. У тым жа сезоне 2014/15 Катляроў стаў найлепшым бамбардзірам Кубка Украіны, забіўшы ў вароты сапернікаў 5 мячоў, 4 з якіх з пенальці[3].

19 ліпеня 2015 года ў першым туры чэмпіянату Украіны 2015/16 Катляр дэбютаваў у Прэм’ер-лізе. «Сталь» адкрывала чэмпіянат матчам супраць дзейнага чэмпіёна кіеўскага «Дынама». У гэтай гульні Катляр у перапынку замяніў Юрыя Путраша.

У сакавіку 2016 года перабраўся ў беларускі «Нафтан»[4]. У складзе наваполацкага клуба стаў асноўным правым паўабаронцам. У ліпені 2016 года пакінуў «Нафтан»[5] і неўзабаве далучыўся да ровенскага «Вераса», разам з якім выйшаў у Прэм’ер-лігу.

У лютым 2018 года перайшоў у харкаўскі «Геліяс». 2 жніўня таго ж года вярнуўся ў шэрагі ровенскага «Вераса», падпісаўшы кантракт на паўгода[6], але неўзабаве з-за інцыдэнту ў ноч на суботу 11 жніўня быў звольнены «за парушэнне спартыўнага рэжыму, парушэнне ўмоў кантракта і ўтойванне ад кіраўніцтва клуба дадзенага інцыдэнту»[7], аднак у канчатковым выніку кіраўніцтва клуба вырашыла тром звольненым ігракам «даць яшчэ адзін шанец»[8]. У кастрычніку 2018 года ўсё ж пакінуў «Верас».

У лютым 2019 года далучыўся да клуба «Гарняк-Спорт».

Зноскі

  1. Anton Kotlyar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Полузащитники днепродзержинской «Стали» Антон Котляр и Александр Ермаченко дали интервью (руск.). gorod.dp.ua (23 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2015. Праверана 23 красавіка 2016.
  3. Антон Котляр - лучший бомбардир Кубка Украины сезона 2014/2015 (руск.). Футбольный клуб "Сталь" (Днепродзержинск) (6 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2015. Праверана 23 красавіка 2016.
  4. «Нафтан» подписал контракты с Семеновым, Турлиным и Котляром
  5. «Нафтан» объявил о расставании с Трипковичем, Котляром, Ясинским и Турлиным
  6. Антон Котляр — гравець «Вереса»! (укр.). Інфармацыйная служба НК «Верас» (Роўна) (2 жніўня 2018). Праверана 2 жніўня 2018.
  7. Офіційна заява Народного Клубу (укр.). Інфармацыйная служба НК «Верас» (Роўна) (13 жніўня 2018). Праверана 14 жніўня 2018.
  8. Трьом гравцям «Вереса» вирішили дати шанс (укр.). Інфармацыйная служба НК «Верас» (Роўна) (16 жніўня 2018). Праверана 16 жніўня 2018.