Антуан Ленен
Антуан Ленен (Antoine Le Nain; 1588—1648) — французскі мастак, адзін з трох братоў Ленен.
Антуан Ленен | |
---|---|
фр.: Antoine Le Nain | |
Дата нараджэння | 1588[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 1648[4][5][6] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1588 годзе ў горадзе Лан.
Антуан быў трэцім з пяці сыноў заможнага селяніна і вінароба Ісаака Ленена (фр. Isaac Le Nain). Разам са сваімі малодшымі братамі некалькі гадоў навучаўся жывапісу, пакуль не адправіўся ў Парыж. Застаўся ў гэтым горадзе да канца жыцця, зрэдку наведваючы родных у Лане. У Парыжы далучыўся да братоў і з 1629 года жыў з імі ў абацтве Сен-Жэрмен-дэ-Прэ. Браты валодалі сумеснай майстэрняй, кіраваў якой Антуан. У 1629 годзе ён быў прыняты ў гільдыю Св. Лукі.
Разам з Луі і Мацье Антуан працаваў над упрыгожаннем знакамітай капліцы Юнай Дзевы ў Сен-Жэрмен-дэ-Прэ. У 1648 годзе ён стаў адным з першых членаў толькі што створанай Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (фр. Académie royale de peinture et de sculpture).
Памёр раптоўна 25 мая 1648 года ў Парыжы праз два дні пасля смерці брата Луі. Работы мастака знаходзяцца ў многіх музеях свету, уключаючы Дэтройцкі інстытут мастацтваў, Лонданскую нацыянальную галерэю, De Young Museum (Сан-Францыска).
Браты не заўсёды падпісвалі свае творы, і да гэтага часу такія працы без аўтарства цяжка аднесці асабіста да кагосьці з іх.
Зноскі
- ↑ Art UK — 2003. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Antoine Le Nain // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Antoine Le Nain // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ RKDartists Праверана 21 жніўня 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.