Антыпатыя (грэч. αντιπάθεια, ад αντι — «супраць», і πάθος — «страсць») — пачуццё непрыязнасці, непрыхільнасці або агіды, эмацыйнае стаўленне непрымання каго-небудзь ці чаго-небудзь. Пачуццё антыпатыі супрацьлеглае сімпатыї. Антыпатыя, як і сімпатыя, з'яўляецца шмат у чым несвядомым пачуццём і не агаворваецца валявым рашэннем, але яна можа ўзнікаць і свядома, у выніку маральнай ацэнкі ў адносінах да тых людзей, істотаў або з'яў, якія асуджае прынятая ў дадзеным грамадстве сістэма поглядаў.

Літаратура правіць

  • Freud S. Group psychology and analysis of the ego. — Standard Edition, v. XVIII. London: Hogarth Press, 1955. P.101—102
  • Alexander, C. (1946b). Antipathy and Social Behavior. The American Journal of Sociology, 51 (4), 288–292.
  • Bryant, S. (1895). Antipathy and Sympathy. Mind, 4 (15), 365–370.

Спасылкі правіць