Ані́сій (грэч. anysis — завяршэнне, выкананне ці грэч. onesis — карысць) — мужчынскае імя грэчаскага паходжання.

грэчаскае
Род мужчынскае
Імя па бацьку Ані́сьевіч
Ані́сьеўна
Вытворныя формы Ані́сь, Ані́ська, Ані́сік[1]
Іншамоўныя аналогі руск.: Ани́сий, Они́сий[1]
укр.: Они́сій[1]
Звязаныя артыкулы

якія пачынаюцца з «Анісій»

усе артыкулы з «Анісій»
* Вызначэнне Анісій у Вікіслоўніку.

Вядома на Беларусі з XVI ст. як Ониско, Онисько (1539), Онишко, Нишко (1591)[1].

Вытворныя імёны: Анісь, Аніська, Анісік. Ад імя ўтвораны прозвішчы Ані́саў, Анісо́віч, Анісе́віч, Анісе́нка, Анісе́ня, Аніско́віч, Аніске́віч, Ані́ська, Ані́ськін, Аніско́ў, Анісько́віч, Анісаве́ц, Аніскаве́ц[1].

Імяніны: 5 сакавіка[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е Усціновіч, А. К. Анісій // Слоўнік асабовых уласных імён / А. К. Усціновіч; навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 24 с. — 1 200 экз. — ISBN 978-985-6941-10-1.

Літаратура

правіць