Імяніны
Імяніны — звычай урачыстага святкавання дня святога па хрысціянскім літургічным календары (святцам) або іншага дня, які традыцыйна асацыюецца з гэтым імем. Звычайна гэта звязана з пажаданнямі і падарункамі імянінніку.
Звычай папулярны як сярод праваслаўных, так і сярод каталікоў. Імяніны адзначаюцца, сярод іншага, у Балгарыі, Грэцыі, Швецыі, Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Латвіі, Расіі, Украіне і іншых традыцыйна хрысціянскіх краінах.
Часам можна сустрэць сітуацыю, калі царква ўшаноўвае памяць розных святых з аднолькавымі імёнамі некалькі раз на год. Тады ў якасці імянін вызначаецца або дзень памяці аднайменнага святога, які ідзе першым пасля даты нараджэння чалавека, або дзень памяці найбольш вядомага і найбольш ушаноўваемага святога, у гонар якога пазней нават маглі атрымоўваць свае імёны і іншыя святыя. Асоба, названая ў гонар святога, дзень памяці якога прыпадае на дзень яе нараджэння, асобнага дня імянін не мае і адзначае іх разам з днём свайго нараджэння.
Некаторыя найбольш вядомыя імяніны ў Беларусі
правіць- 25 студзеня — Таццяна (у гонар святой Таццяны Рымскай)
- 5 чэрвеня — Ефрасіння (у гонар святой Ефрасінні Полацкай)
- 7 ліпеня — Ян (у гонар нараджэння Яна Хрысціцеля)
- 24 ліпеня — Вольга (у гонар святой кіеўскай княгіні Вольгі)
- 12 ліпеня — Пётр и Павел (у гонар аднайменных апосталаў)
- 28 ліпеня — Уладзімір (у гонар святога кіеўскага князя Уладзіміра — хрысціцеля Русі)
- 2 жніўня — Ілля (у гонар хрысціянскага прарока)
- 29 верасня — Людміла (у гонар святой Людмілы Чэшскай)
- 9 снежня — Юрый (у гонар святога Юрыя Пераможца)
- 19 снежня і 22 мая — Мікалай (у гонар святога Мікалая Цудатворцы)