Ан Гым Э
Ан Гым Э (кар.: 안금애, 3 чэрвеня 1980) — паўночнакарэйская дзюдаістка, алімпійская чэмпіёнка 2012 года і віцэ-чэмпіёнка Алімпіяды 2008 года у катэгорыі да 52 кг. Двойчы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 2005 і 2007 гадоў. Пераможца Азіяцкіх гульняў 2006 года.
Ан Гым Э | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | дзюдо[1] |
Нарадзілася |
3 чэрвеня 1980 (43 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 160 см |
Вага | 52 кг |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Дзюдо (жанчыны) | ||
Алімпійскія гульні | ||
Серабро | Пекін 2008 | Да 52 кг |
Золата | Лондан 2012 | Да 52 кг |
Золата Ан Гым Э на Алімпіядзе ў Лондане ў 2012 годзе стала толькі другой перамогай паўночнакарэйскіх дзюдаістаў на Алімпійскіх гульнях за ўсю гісторыю пасля золата Ке Сун Хі ў 1996 годзе ў Атланце.
Зноскі
- ↑ JudoInside.com — 2002. Праверана 28 красавіка 2022.
Спасылкі Правіць
- Ан Гым Э — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)