Апалон Бельведэрскі
Апалон Бельведэрскі — рымская мармуровая копія бронзавага арыгінала працы старажытнагрэчаскага скульптара Леахара (прыдворны скульптар Аляксандра Македонскага, каля 330—320 да н.э.)
| ||
невядома і Леахар | ||
Апалон Бельведэрскі. каля 330—320 да н. э. | ||
Матэрыял | Мармур | |
---|---|---|
Памеры | 2,24 м × {{{шырыня}}} см | |
Музей Пія-Клімента, Ватыкан | ||
(інв. 1015) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Статуя адлюстроўвае Апалона, старажытнагрэчаскага бога сонца і святла, сына Зеўса і Лета (Латоны), брата-блізняці Артэміды, у вобразе маладога прыгожага юнака, які страляе з лука. Бронзавая статуя Леахара, выкананая каля 330 да н.э., у часы позняй класікі, не захавалася. Наконт датавання мармуровай рымскай копіі меркавання даследчыкаў істотна разыходзяцца. Існуе іншая рэпліка ўслаўленай статуі — галава Апалона, т. з. галава Штайнхайзера (Базель, Швейцарыя).
Мармуровая статуя была знойдзена паміж 1484 і 1492 гг. на віле Нерона ў Антыі каля Рыма (суч. Анцыё, Італія). Падчас кіравання Папы Рымскага Юлія II, у 1506, статуя Апалона была ўстаноўлена ў антыкварыі, пабудаваным архітэктарам Д. Брамантэ ў садзе Бельведэр у Ватыкане. Адсюль яе назва.
Ствол дрэва для апоры правай рукі Апалона ў бронзавым арыгінале адсутнічаў, ён быў дапоўнены ў мармуровой копіі капіістам. Аднак статуя была знойдзена з адбітымі рукамі. У 1550-х гадах італьянскі скульптар Дж. Мантарсолі, вучань Мікеланджэла, дапоўніў абедзве рукі.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Апалон Бельведэрскі