Апалон Вейскі — тэракотавая этруская статуя Апалона са старажытнага горада Веі, вырабленая прыблізна ў 550—520 гадах да н. э. у міжнародным іанічным ці ў познеэтрускім стылі. Была выяўлена ў 1916 годзе, у наш час захоўваецца ў Нацыянальным музеі этрускага мастацтва[1].

Vulca[d]
Апалон Вейскі. каля 550—520 гг. да н. э.
Apollo di Veio
Матэрыял Тэракота
Нацыянальны музей этрускага мастацтва, Рым
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўтарам статуі, верагодна, з'яўляўся скульптар Вулка — адзіны з этрускіх скульптараў, чыё імя дайшло да нас. Статуя з'яўлялася часткай кампазіцыі, якая адлюстроўвала Апалона і Геракла, якія змагаліся за Керынейскую лань. Гэта кампазіцыя размяшчалася на вышыні 12 м на акратэрыёне свяцілішчы Мінервы ў Партанача[1].

Зноскі

  1. а б Nigel Spivey. Etruscan Art. — London: Thames and Hudson, 1997.