Аперацыя «Пранізлівая страла»
Аперацыя «Пранізлівая страла» (англ.: Pierce Arrow) — першая паветраная аперацыя ЗША супраць Паўночнага В’етнама падчас В’етнамскай вайны (жнівень 1964 года). Была праведзена ў якасці акцыі адплаты за меркаваны напад паўночнав’етнамскіх тарпедных катэраў на амерыканскія караблі ў Танкінскім заліве. Яна з’яўлялася адзінкавай акцыяй адплаты; наступныя падобныя акцыі былі праведзены толькі ў лютым 1965 года (аперацыя «Flaming Dart»). Танкінскі інцыдэнт і наступны авіяналёт часта лічацца пачаткам прамога ўдзелу амерыканскай арміі ў в’етнамскім канфлікце.
Аперацыя «Пранізлівая страла» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме | |||
Дата | 5 жніўня 1964 | ||
Месца | Паўночны В’етнам | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аперацыя праводзілася па асабістым распараджэнні прэзідэнта ЗША Ліндана Джонсана. Налёт быў здзейснены 5 жніўня 1964 года самалётамі з двух авіяносцаў ВМС ЗША; мэтамі з’яўляліся некалькі ваенна-марскіх баз, адкуль дзейнічалі паўночнав’етнамскія катэры, а таксама нафтасховішча ў горадзе Вінь. Меркавалася, што пасля знішчэння нафтасховішча ў ВМС Паўночнага В’етнама ўзнікнуць праблемы з палівам для катэраў.
Па амерыканскіх даных, было выканана 64 баявых вылетаў пры страце 2 самалётаў. Адзін пілот загінуў, другі (Эверэт Альварэс) трапіў у палон, стаўшы першым амерыканскім ваеннапалонным у Паўночным В’етнаме і другім, пасля Флойда Томпсана, за ўсю вайну. Вынікі налёту расцэньваліся амерыканскім камандаваннем як паспяховыя: было знішчана да 90% запасаў нафты ў горадзе Вінь, а таксама выведзеныя з ладу 2/3 усіх паўночнав’етнамскіх тарпедных катэраў.