Аперацыя «Odyssey Dawn»
Аперацыя Odyssey Dawn («Адысея. Рассвет»[4], «Рассвет Адысеі», «Рассвет Адысея»[5], «Пачатак Адысеі»[6]) — ваенная аперацыя Злучаных Штатаў у рамках інтэрвенцыі ў Лівіі сіл міжнароднай кааліцыі. Праводзілася па прынятай рэзалюцыі 1973 Савета бяспекі ААН, якая прадугледжвала меры, неабходныя для абароны мірнага насельніцтва Лівіі падчас супрацьстаяння паўстанцаў і цэнтральнай улады М. Кадафі, у тым ліку баявыя дзеянні, за выключэннем уводу акупацыйных войск (foreign occupation force).
Аперацыя «Odyssey Dawn» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011) | |||
![]() | |||
Дата | 19 сакавіка — 31 сакавіка 2011 | ||
Месца | Лівія | ||
Вынік | Поўная перамога сіл НАТА. Амаль усе ВПС і сістэмы СПА Лівіі знішчаны. | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
![]() |
Амерыканскія падраздзяленні выконвалі ў асноўным дапаможныя функцыі[7].
Завершана 31 сакавіка ў сувязі з пачаткам аперацыі НАТА «Саюзны абаронца» (англ.: Operation Unified Protector).
Склад групоўкі войск
правіцьВаенна-марскія сілы ЗША:
- USS Mount Whitney, флагман[8]
- USS Kearsarge (LHD-3), універсальны дэсантны карабель тыпу «Уосп»
- USS Ponce (LPD-15), дэсантна-верталётны карабель-док тыпу «Осцін»
- USS Barry (DDG-52), эсмінец тыпу «Арлі Бёрк»
- USS Stout (DDG-55), эсмінец тыпу «Арлі Бёрк»
- USS Providence (SSN-719), падводная лодка тыпу «Лос-Анджэлес»
- USS Scranton, атамная падводная лодка тыпу «Лос-Анджэлес»
- USS Florida (SSGN-728), ПЛАРК тыпу «Агая»
Ход аперацыі
правіць- 21 сакавіка 2011 — разбіўся F-15E «Strike Eagle» ВПС ЗША[9].
- 10 чэрвеня 2011 — урад Лівіі паведаміў, што ў раёне горада Злітан (у 30 км на захад ад Місураты) быў збіты і зваліўся ў мора адзін верталёт НАТА[10].
- 20 чэрвеня 2011 — пры выкананні разведвальнага палёту разбіўся беспілотны лятальны апарат MQ-8B Fire Scout ВМС ЗША[11]. Лівійскае тэлебачанне прадэманстравала яго абломкі і заявіла, што яны належаць збітаму баявому верталёту AH-64 «Апач»[12][13].
Толькі ў перыяд з пачатку аперацыі да канца мая 2011 года ў выніку авіяўдараў НАТА па тэрыторыі Лівіі загінулі 718 і былі параненыя 4067 чалавек[14].
Рэакцыя
правіцьУ шэрагу краін прагучалі заявы пра тое, што дзеянні інтэрвентаў не зусім адпавядаюць устаноўкам, закладзеным у рэзалюцыі СБ ААН, а ў выніку бамбардзіровак гінуць мірныя жыхары. Колькасць ахвяр моцна адрозніваецца. Лівійскія СМІ паведамлялі пра дзясяткі загінулых, еўрапейскія і катарскія — аб выпадковых ахвярах у выніку кропкавых удараў.
МЗС Расіі адразу пасля пачатку аперацыі «Адысея. Рассвет» выказала шкадаванне з нагоды «невыбіральнага прымянення сілы». З падобнымі заявамі і заклікамі спыніць бамбардзіроўкі выступілі Індыя, Кітай, Венесуэла, Беларусь. Змяніла сваю пазіцыю і Ліга арабскіх дзяржаў, чыйго фармальнага адабрэння так дамагаліся краіны НАТА[15].
Крыніцы
правіць- ↑ Gaddafi Attacked City of Misrata; US to Bomb More | The World Reporter: News Opinion and Analysis Архівавана 24 сакавіка 2011.
- ↑ BBC News - Mid-East crisis as it happened: 25 March
- ↑ Vatican: Airstrikes killed 40 civilians in Tripoli - Middle East - Jerusalem Post
- ↑ РБК(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2011. Праверана 21 сакавіка 2011.
- ↑ «Рассвет Одиссея» оказался мрачным — НТВ.Ru
- ↑ Ъ-Власть — Слетелись
- ↑ Валентин Маков. Прогрессивное сокращение
- ↑ Allies Press Libya Attacks — WSJ
- ↑ Американский истребитель F-15E разбился в Ливии // «Forbes.RU» от 22 марта 2011
- ↑ Авиационные происшествия // «Зарубежное военное обозрение», № 8 (773), 2011. Стр. 102
- ↑ Joshua Stewart. Fire Scout crashes during Libya mission // «Navy Times» от 21 июня 2011
- ↑ Libya conflict: Nato loses drone helicopter (Праверана 14 студзеня 2013)
- ↑ Unmanned Helo Downed in Libya (Праверана 14 студзеня 2013)
- ↑ Жертвы натовских бомбардировок в Ливии // «Зарубежное военное обозрение», № 1 (778), 2012. Стр. 106
- ↑ Война Запада против М. Каддафи: хроника боевых действий :: Чрезвычайные происшествия :: Top.rbc.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2011. Праверана 21 сакавіка 2011.