Апускны калодзеж
Апускны калодзеж — будаўнічая канструкцыя, якая агароджвае грунтавую выпрацоўку і апускаецца ў грунт ад уласнай вагі па меры яго выдалення. Ужываецца пры будаўніцтве фундаментаў, помпавых станцый; пакідаецца ў збудаванні як яго частка. Гэтая канструкцыя таннейшая за Кесон, але магчымасць выкарыстання залежыць ад грунту.
Вырабляюцца апускныя калодзежы дыяметрам да 40 м, найчасцей з жалезабетону, часам з перагародкамі. Пры апусканні сценкі нарошчваюцца зверху. Грунт распрацоўваецца пераважна грэйферам. Калі такі калодзеж прызначаецца пад фундамент, то запаўняецца бетонам ці замуроўваецца, калі пад рэзервуар, то робіцца днішча.
Літаратура
правіць- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 1. А — Афіна / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1969. — 624 с.: іл., карты.. С.400.