Арбарыст (ад лац.: arbor — дрэва) — дрэвавод, спецыяліст па абслугоўванні і доглядзе дрэў як індывідуальных арганізмаў (лясныя супольнасці звычайна даглядаюць лесаводы). Арбарыст павінен мець або агульную адукацыю па спецыяльнасці, альбо прайсці курсы пры вышэйшай навучальнай установе.

Арбарыст
Выява
Адпавядае дзейнасці arboriculture[d]
ISCO-08 occupation class 2132
ISCO-88 occupation class 2213
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Арбарыст за працай.
Фрэнсіс Бартлет  (англ.)

Важную ролю ва ўзнікненні сучаснай галіны догляду дрэў ва ўрбанізаваным асяроддзі сыграў Джон Дэві  (англ.) — «бацька дрэвавай хірургіі». Вялікі ўклад у фарміраванне амерыканскай арбарыстычнай галіны ўнеслі Фрэнсіс Бартлет  (англ.) і Алекс Шыга  (англ.). У Германіі значныя працы па арбарыстыцы выканаў Міхаэль Маурэр  (ням.).

Арбарысты актыўна выкарыстоўваюць альпінісцкі рыштунак, што дазваляе атрымаць доступ да вельмі высокіх дрэў ці тых, якія знаходзяцца ў недаступных месцах. Акрамя адукацыі па спецыяльнасці, арбарыст павінен валодаць навыкамі карыстання альпінісцкім рыштункам і мець мінімальную падрыхтоўку, для выканання работы на вышыні.

Арбарысты выдаляюць фаутныя ўчасткі дрэў (з пашкоджаннямі і дэфектамі ствалоў рознага паходжання), ліквідуюць іх небяспечныя часткі. Старыя ж дрэвы спілоўваюць проста пад корань па частках. Каб не пашкодзіць бліжэйшыя аб’екты, дрэва спілваецца па частках, кожная спілаваная частка спускаецца на зямлю з дапамогай вяроўкі і лябёдкі.

Сістэма ведаў і практычных мер, якія аб’ядноўваюцца мэтай распазнавання, лячэння і папярэджання хвароб, пашкоджанняў дрэў называецца арбарыстыка  (руск.).

Зноскі

Спасылкі

правіць