Арга́зм — раптоўная разрадка назапашанага сексуальнага ўзбуджэння ў час цыклу сексуальных рэакцый, што прыводзіць да рытмічных, міжвольных цягліцавых скарачэнняў у вобласці таза, якія характарызуюцца сексуальным задавальненнем[1][2]. Аргазмы, якія адчуваюць мужчыны і жанчыны, кантралююцца аўтаномнай нервовай сістэмай. Звычайна яны звязаны з міжвольнымі дзеяннямі, якія ўключаюць цягліцавыя спазмы ў розных частках цела, агульнае адчуванне эйфарыі і, часта, рухі цела і вакалізацыі[2]. Перыяд пасля аргазму (вядомы як няўзрушны, або рэфрактэрны перыяд) звычайна ёсць расслабляльным вопытам, які тлумачыцца выкідам нейрагармонаў аксітацыну і пралактыну, а таксама эндарфінаў (або «эндагеннага марфіну»)[3].

«Шал уздыму» (1894), Уладзіслаў Падкавінскі

Аргазм у чалавека звычайна ўзнікае ў выніку фізічнай сексуальнай стымуляцыі пеніса ў мужчын (звычайна суправаджаецца эякуляцыяй) і клітара ў жанчын[2][4][5]. Сексуальная стымуляцыя можа ажыццяўляцца самастойна (мастурбацыя) або з сексуальным партнёрам (пранікальны секс, секс без пранікнення або іншая сексуальная актыўнасць).

Уплыў аргазму на здароўе разнастайны. Падчас сексуальнай актыўнасці існуе мноства фізіялагічных рэакцый, у тым ліку расслаблены стан, які ствараецца пралактынам, а таксама змены ў цэнтральнай нервовай сістэме, такія як часовае зніжэнне метабалічнай актыўнасці вялікіх частак кары галаўнога мозгу, у той час як у лімбічных (г. зн. «памежных») частках галаўнога мозгу няма змен або метабалічная актыўнасць павялічваецца[6]. Існуе шырокі спектр сексуальных дысфункцый, такіх як анаргазмія.

Зноскі

  1. Winn, Philip (2003). Dictionary of Biological Psychology(англ.). Routledge. p. 1189. ISBN 9781134778157.
  2. а б в See 133–135 Архівавана 2 красавіка 2016 года. for orgasm information, and page 76 for G-spot and vaginal nerve ending information. Rosenthal, Martha (2012). Human Sexuality: From Cells to Society. Cengage Learning. ISBN 978-0618755714.
  3. Exton MS, Krüger TH, Koch M, et al. (April 2001). "Coitus-induced orgasm stimulates prolactin secretion in healthy subjects". Psychoneuroendocrinology. 26 (3): 287–94. doi:10.1016/S0306-4530(00)00053-6. ISSN 0306-4530. PMID 11166491. S2CID 21416299.
  4. Wayne Weiten; Dana S. Dunn; Elizabeth Yost Hammer (2011). Psychology Applied to Modern Life: Adjustment in the 21st Century. Cengage Learning. p. 386. ISBN 978-1-111-18663-0. Праверана 5 January 2012.
  5. O'Connell HE, Sanjeevan KV, Hutson JM (October 2005). "Anatomy of the clitoris". The Journal of Urology. 174 (4 Pt 1): 1189–95. doi:10.1097/01.ju.0000173639.38898.cd. PMID 16145367.
  6. Georgiadis JR, Reinders AA, Paans AM, Renken R, Kortekaas R (October 2009). "Men versus women on sexual brain function: prominent differences during tactile genital stimulation, but not during orgasm". Human Brain Mapping. 30 (10): 3089–101. doi:10.1002/hbm.20733. PMC 6871190. PMID 19219848.

Спасылкі

правіць