Мастурбацыя, ананізм (лац.: manus — рука + turbare — турбаваць) — форма задавальнення індывідам палавой цягі шляхам раздражнення ўласных эрагенных зон або эрагенных зон партнёра (так званая ўзаемная мастурбацыя, пры якой партнёры стымулююць адзін аднаго — петынг). У навукова-папулярнай літаратуры і публіцыстыцы таксама сустракаецца назва ананізм, ад імя па постаці з Старога Запавету Анана, або рукаблудства.

Мастурбацыя

Мастурбацыя і грамадства правіць

Адэпты традыцыйных рэлігій упэўненыя, што мастурбацыя грахоўная. Апроч рэлігійных забарон, існуюць шырока распаўсюджаныя, але без фактычных падстаў, забабоны наконт глыбокіх паталагічных зменаў у арганізме або росту валасоў на далонях, якія выклікае мастурбацыя.

Як сведчыць беларускі фальклор, на падлеткавую мастурбацыю як на сродак зняцця сексуальнай напругі ў традыцыйнай супольнасці практычна не звярталі вялікай увагі:

Дазволь, матушка, жаніцца.
Дазволь узяць каго хачу;
Не дазволіш мне жаніцца -
Колам печ разварачу.

Віды мастурбацыі правіць

 
Стымуляцыя пеніса

У асноўным мастурбацыя звязаная з раздражненнем так званых безумоўных эрагенных зон, да якіх адносяць геніталіі. Пры гэтым адрозніваюць генітальную і анальную формы мастурбацыі.

У мужчын генітальная мастурбацыя звычайна робіцца зваротна-паступальнымі рухамі рукі, якая ахоплівае пеніс, пры гэтым іншай рукой можа адбывацца ласканне яечкаў, пахвіны, унутранай паверхні сцёгнаў, ягадзіц або саскоў грудзей і іншых другасных эрагенных зон.

 
Стымуляцыя похвы
 
Стымуляцыя похвы рукой.

У жанчын генітальная мастурбацыя робіцца звычайна шляхам стымуляцыі клітара (пальцам, вадзяным струмянём, электрамасажорам, сцісканнем сцёгнаў) і/або шляхам стымуляцыі палавых губ і ўваходу ў похву альбо сценак і дна похвы і вобласці вонкавай адтуліны шыйкі маткі (уводзячы палец альбо іншы прадмет). Пры гэтым іншая рука можна лашчыць грудзі, жывот, унутраную паверхню сцёгнаў, пахвіну, ягадзіцы і іншых другасных эрагенных зон.

 
Анальная мастурбацыя

Анальная мастурбацыя  (англ.) ажыццяўляецца ў абодвух палоў шляхам ласак анальнай адтуліны і заднепраходнага каналу, уводзячы ў прамую кішку палец альбо іншыя прадметы, вадкасці і газы. Пры гэтым індывід можа адначасова лашчыць другасныя эрагенныя зоны.

Анальная і генітальная мастурбацыі могуць ажыццяўляцца адначасова.

 
Аўтафеляцыя

Да мастурбацыі адносіцца таксама аральная стымуляцыя ўласных геніталій (аўтафеляцыя ў мужчын і аўтакунілінгус у жанчын). Сустракаецца даволі рэдка з прычыны таго, што фізічна складана ажыццяўляюцца.

З пункта гледжання сучаснай медыцыны, мастурбацыя не з'яўляецца адхіленнем ад нормы ні ў падлеткаў, ні ў дарослых людзей.

Станоўчы ўплыў правіць

Варта адзначыць некалькі пунктаў, па якіх мастурбацыя аказвае станоўчы ўплыў.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць