Аркадзь Іосіфавіч Савініч

беларускі і расійскі архітэктар

Аркадзь Іосіфавіч Савініч (1866 — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].

Аркадзь Іосіфавіч Савініч
Дата нараджэння 1866
Дата смерці не раней за 1908
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Дзяцінства і адукацыя

правіць

Нарадзіўся ў 1866 годзе[1].

Першапачатковую адукацыю атрымаў у Вялікалуцкім і Віленскім рэальных вучылішчах[1]. Паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1885 годзе і скончыў курс у 1890 годзе па першым разрадзе[1].

Прафесійная дзейнасць

правіць

Яшчэ ў час канікул 1887 і 1888 гадоў А. Савініч быў на практычных занятках па службе шляху і будынкаў Лібава-Роменскай чыгункі, а ў 1889 годзе — пры работах па ўнутранай аддзелцы храма Святога Уладзіміра  (руск.) ў Херсанесе Таўрычаскім[1].

Пасля заканчэння навучання ў Інстытуце, А. Савініч быў памочнікам галоўнага архітэктара, акадэміка М. Чагіна, пры працах па ўнутранай аддзелцы, а таксама пры пабудове новай царквы  (руск.) ў маёнтку А. Г. Кузняцова «Фарос» ля Байдарскіх варот  (руск.)[1]. У 1890 годзе А. Савініч прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэту  (руск.), а ў 1891 годзе — да канцылярыі обер-пракурора  (руск.) Святога Сінода. З 1892 года Савініч займае пасаду малодшага інжынера будаўнічага аддзялення арэнбургскага губернскага праўлення[1].

Не пазней 1908 года стаў гродзенскім губернскім інжынерам  (руск.)[2].

Зноскі