Арканзаскі дзяржаўны ўніверсітэт

Арканзаскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Arkansas State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Джонсбара ў штаце Арканзас.

Арканзаскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Arkansas State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Arkansas State University
Заснаваны 1909
Студэнты 13 106[1]
Размяшчэнне Джонсбара, Арканзас, ЗША
Сайт astate.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Гэта флагманскі кампус сістэмы Арканзаскага дзяржаўнага ўніверсітэта і другі па велічыні ўніверсітэт у штаце Арканзас. Універсітэт быў заснаваны ў 1909 годзе і размешчаны на плошчы ў 557 гектараў на хрыбце Кроўлі. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.

Структура правіць

  • Каледж сельскай гаспадаркі
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі і навук аб паводзінах
  • Каледж інжынерыі і інфарматыкі
  • Каледж вольных мастацтваў і камунікацый
  • Каледж медсястрынства і медыцынскіх прафесій
  • Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі
  • Універсітэцкі каледж
  • Школа аспірантуры

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць