Арманьяк (фр.: Armagnac) — моцны алкагольны напой, мацунак — 40-50 %. Вырабляецца на паўднёвым захадзе Францыі ў рэгіёне Арманьяк, правінцыя Гасконь, шляхам дыстыляцыі белага вінаграднага віна ў арманьячным перагонным апараце з наступнай вытрымкай у дубовых бочках. Арманьяк адносіцца да вінаградных брэндзі. Арманьяк вырабляюць з сартоў вінаграду: Уні-Блан, Фоль-Бланш (Пікпуль), Каламбар.

Арманьяк
Armagnac-img 0465.jpg
1956 Арманьяк
Паходжанне
Commons-logo.svg Арманьяк на Вікісховішчы

Арманьяк з’яўляецца найстарэйшым моцным алкагольным напоем Францыі, класічным дыжэстывам. Мае яркі залацісты або бурштынавы колер, часам колер чырвонага дрэва. Першыя згадкі пра яго адносяцца да XV стагоддзя, а першы продаж датуецца 1411 годам.

Гл. таксамаПравіць