Айрагола

горад у Літве
(Пасля перасылкі з Арогала)

Айраго́ла[2], часам Эйраго́ла[3][заўв 1], таксама Арогала (літ.: Ariogala) — горад у цэнтральнай Літве. Уваходзіць у склад Расейнскага раёна Ковенскага павета, за 31 км ад Расейны і за 46 км ад Кейданоў. Праз Айраголу цячэ рака Дубіса, прыток Нёмана. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Горад
Айрагола
літ.: Ariogala
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1253
Горад з
Плошча
  • 4,82 км²
Вышыня цэнтра
92 м
Насельніцтва
  • 2 619 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-60019
Афіцыйны сайт
Айрагола на карце Літвы
Айрагола (Літва)
Айрагола

Гісторыя

правіць
 
Касцёл

Упершыню згадваецца ў 1253 годзе, калі тут з’явіўся драўляны добра ўмацаваны замак. Тут жыў літоўскі князь Будзівід і нарадзіўся яго сын Віцень. Некаторы час тут жыў і Гедзімін. Некалькі разоў замак атакавалі крыжакі, але ўзяць яго змаглі толькі ў 1382 годзе.

Айрагола (ст.-бел. Ойрагола, Ойракгола)[2] была сталіцай аднаго з паветаў Жамойцкага староства, належала да каронных земляў вялікіх князёў Літоўскіх. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1792 годзе надаў гораду Магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года горад трапіў у склад Расійскай імперыі.

З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. З 1990 года ў адноўленай незалежнай Літве.

Заўвагі

правіць
  1. Сустракаецца таксама напісанне Эйрагала[4].

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць