Арсеніты (раскол)

Арсеніты — усходне-еўрапейская хрысціянская секта.

Прынцыпы правіць

Асноўнай ідэяй арсенітаў быў абсалютны падзел дзяржавы і царквы з поўнай незалежнасцю апошняй. Таксама вельмі важнымі лічыліся ідэі маральнасці і падзвіжніцтва, неабходнасць жа адукацыі адсоўвалася на другі план.

Гісторыя руху правіць

Секта існавала з 1265 года і амаль да канца XIV ст, з'явіўшыся ў Візантыі пасля так званага «арсеніцкага расколу», які ўзнік у выніку звяржэння патрыярха нікейскага і канстанцінопальскага Арсенія Аўтарыяна (Αρσένιος Αυτωρειανός). У выніку дзейнасці арсенітаў узнікалі хваляванні на ўсёй тэрыторыі «Усходняй царквы», якія дайшлі і да Расіі.

Гістарычны аспект правіць

Патрыярх Арсеній не ўхваляў палітыкі візантыйскага імператара Міхаіла VIII Палеалога і метадаў яе правядзення. Апошняй кропляй з'явілася адхіленне ад улады і асляпленне малалетняга Іаана IV, якое адбылося у 1262 годзе. Амаль адразу ж пасля гэтага Арсеній адлучыў Міхаіла ад Царквы.

У 1265 г. Міхал, які набраў да таго часу палітычную вагу і заручыўся падтрымкай часткі біскупаў, незадаволеных Арсеніем, склікае сінод, на якім вылучае шэраг абвінавачванняў супраць патрыярха. Аднак той не прызнае легітымнасць сабора і не з'яўляецца на яго. У выніку сабор прымае рашэнне аб дэтранізацыі патрыярха in absentia (гэта значыць у адсутнасці).

Герман III , які змяніў Арсенія, не вырашыў пытанне з адлучэннем Міхаіла, і праз 3 гады таксама быў скінуты (па некаторых крыніцах з-за карумпаванасці і некампетэнтнасці). Зняць адлучэнне з імператара даў згоду пераемнік Германа - Іосіф, высунуўшы абавязковай умовай, каб Міхаіл, апрануты ў рыззё, на каленях маліў аб прабачэнні. Аднак прыхільнікі Арсенія не былі задаволеныя і такім варыянтам і сышлі ў раскол, утварыўшы ўласную іерархію на чале з патрыярхам. Манаская партыя і іерархі, якія далучыліся да яе і  падзялялі студыйскую традыцыю супрацьстаяння імперскай уладзе (па імені Феадора Студыта), негатыўна ставяцца да імператарскага двара і лічачы Арсенія амаль святым, які адважыўся спрачацца з імператарам, адмаўляліся прызнаць кампраміс, прапанаваны Іосіфам, і працягваюць лічыць імператара адлучаным, што, натуральна, прывяло да жорсткага пераследу арсенітаў.


Літаратура правіць

Спасылкі правіць